wd wp Пошук:

Блакітныя азёры

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Блакітныя азёры, значэнні.

Схема групы Балдуцкіх азёр

Блакітныя азёры, Балдуцкая група азёр — група азёраў у Беларусі, на мяжы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці з Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці і Астравецкім раёнам Гродзенскай вобласці, на захадзе Беларускага Паазер’я, у басейне ракі Страча, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры.

Уключае невялікія азёры Балдук, Балдучыца, Глубля, Глубелька, Ячмянец, Мёртвае, Імшарац, Карасік. Агульная плошча 1,5 км².

Утварылася ў час паазерскага зледзянення, размешчана сярод комплексу водна-ледавіковых формаў рэльефу (адносныя вышыні 25—30 м), парослага хваёвым і хваёва-яловым лесам. Азёры адметныя чыстай вадой і адсутнасцю антрапагенных экалагічных парушэнняў, у іх растуць рэдкія ахоўныя водныя расліны (хвоснік звычайны і меч-трава звычайная). Па азёрах праходзіць турысцкі маршрут.

Возера Глубелька

Блакітныя азёры з Балдуцкай групы азёр не трэба блытаць з Блакітнымі азёрамі, якія знаходзяцца ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Балдуцкая група азёр
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Басейн Страчы
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна