Меч-трава звычайная[3] (Cladium mariscus) — від раслін сямейства асаковыя.
![]() | ||||||||||
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 100—150 см з акруглым прамым густааблісцелым сцяблом і доўгім паўзучым карэнішчам. Утварае шчыльныя дзярніны.
Лісце лінейнае, шырынёй 10-15 мм, уздоўж складзенае, жорсткае, кіляватае, па краях і ўздоўж кіля вострапілавата-зубчастае, рэжучае.
Суквецце — канцавая складаная мяцёлка з галоўчата скучаных бурых каласкоў. Каласкі 2-3-кветкавыя, з укарочанай воссю. Кветкі двухполыя, без калякветніка. Плод — яйкападобны цёмна-карычневы бліскучы арэшак з вострай верхавінкай.
Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае за кошт доўгіх парасткаў, якія адыходзяць ад тоўстых карэнішчаў.
Пашырэнне: Еўропа, Азія (Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія).
У Беларусі дакладна вядома адзінае месцазнаходжанне ў Мядзельскім раёне. У Расіі сустракаецца ў Ленінградскай, Пскоўскай, Цвярской абласцях, Башкірыі. За мяжой жыве ў Скандынавіі, Сярэдняй і Атлантычнай Еўропе.
Расце на балотах.
Рэдкі від. Вымірае ў сувязі з гаспадарчым засваеннем тэрыторый у месцах свайго росту. Занесены ў Чырвоныя кнігі Расіі і шэрагу рэгіёнаў РФ. За мяжой таксама ахоўваецца ў Беларусі, ва Украіне і Эстоніі.