wd wp Пошук:

Беразінскае

Беразі́нскае[1] (трансліт.: Bierazinskaje, руск.: Березинское) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзілаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Маладзечна. 1645 жыхароў, 717 гаспадарак (2010).

Гісторыя

У канцы 1940-х гадоў у рэчышчы ракі Бярэзіна пачалі здабываць торф. Запасы складалі 31,1 мільёнаў тон. Пачалося будаўніцтва торфараспрацоўчага прадпрыемства, на месцы якога ў 1951 годзе ўзнік пасёлак. У 1970 годзе 2000 жыхароў. У 2001 годзе 650 гаспадарак, 1677 жыхароў.

Інфраструктура

У пасёлку размешчаны: УП «Беразінскае», сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, дзіцячы сад, музычная школа, 4 магазіны.

Славутасці

Касцёл Божага Цела

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Маладзечанскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарадзілаўскі сельсавет
Катэгорыя·Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Беразінскае