«Белорусские песняры» — беларускі вакальна-інструментальны ансамбль, створаны былымі ўдзельнікамі легендарнага ВІА «Песняры» пасля распаду калектыва ў 1998 годзе.
З’яўляецца адным з двух прызнаных Беларусью пераемнікаў ВІА «Песняры»[1].
У студзені 1998 года,[2] рашэннем міністэрства культуры Беларусі на пасаду дырэктара ансамбля «Песняры» прызначаны Уладзіслаў Місевіч. Функцыі мастацкага кіраўніка ансамбля фармальна заставаліся за Уладзімірам Мулявіным. Група актыўна гастралюе, выступае на «Славянскім базары», запісвае новыя песні. Але ў кастрычніку 1998 года Уладзімір Мулявін зноў прызначаны на пасаду дырэктара ансамбля. Пасля чаго амаль увесь калектыў (8 чалавек) быў вымушаны напісаць заявы аб звальненні.
Атрымаўшы адказ на запыт аб правамернасці новага імя для групы з Міністэрства юстыцыі Беларусі і камітэта па аўтарскім і сумежных правах,[3] музыканты пачынаюць працаваць як ансамбль «Белорусские песняры»[4].
![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
Уладзіслаў Місевіч | Валерый Дайнэка | Ігар Пеня | Алег Аверын |