wd wp Пошук:

Беллегпрам

Галоўны офіс канцэрна ў Мінску

Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (канцэрн «Беллегпрам») — шматгаліновы прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь, які ўключае тэкстыльную, трыкатажную, швейную, гарбарную, абутковую, футравую і тэкстыльна-галантарэйную падгаліны, на яго прадпрыемствах таксама арганізавана вытворчасць штучнага трыкатажнага меха, парцаляна — фаянсавага посуду, шчацінна-шчотачных вырабаў, гумовага абутку і іншых відаў прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання.

Фірмовая гандлёвая сетка налічвае ў рэспубліцы больш 130 крам і 319 гандлёвых секцый, за мяжой маецца 30 уласных аб’ектаў тавараправоднай сеткі з гадавым таваразваротам больш 35 млн долараў ЗША. Прадпрыемствы канцэрна выконваюць замовы замежфірмаў з 57 краін свету, на экспарт пастаўляецца звыш 50 % вырабленай прадукцыі.

Створаны ў 1992 годзе на аснове Міністэрства лёгкай прамысловасці. На 7 студзеня 2012 г. меў у сваім складзе 114 прадпрыемстваў — 18 урадавых і 96 прыватных. Налічваў звыш 70 тыс. працаўнікоў. У 2011 г. вырабіў 60 % тавараў лёгкай прамысловасці краіны[1]. Таксама мае ў сваім складзе навучальныя ўстановы: Баранавіцкі каледж лёгкай прамысловасці, Мінскі каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці і Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу. На 7 лістапада 2010 г. меў 423 крамы ў Беларусі[2], а на 10 сакавіка 2011 г. і 49 крамаў за мяжой[3].

Арганізацыі канцэрну выпускаюць больш за 5000 артыкулаў і мадэляў вырабаў, у тым ліку каля 3000 — адзення, 1700 — абутку.[4]

Кампаніі канцэрну

Тэкстыльныя

Трыкатажныя

Швейныя

Скураныя

Абутковыя

Іншыя

Зноскі

  1. Марына насава Канцэрн «Беллегпрам» у 2012 годзе павінен павялічыць экспарт на 10%(нявызн.) (недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (7 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 8 студзеня 2012.
  2. Марына насава Прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» павялічылі рознічны тавараабарот больш чым на 18%(нявызн.) (недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (7 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 8 студзеня 2012.
  3. Марына насава Канцэрн «Беллегпрам» адкрые ў Вільні сумеснае гандлёвае прадпрыемства(нявызн.). Беларусь — Еўрасаюз. БелаПАН (10 сакавіка 2011). Праверана 8 студзеня 2012.(недаступная спасылка)
  4. О концерне Архівавана 9 студзеня 2010. // bellegprom.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беллегпрам
Катэгорыя·Прамысловасць Беларусі