wd wp Пошук:

Аршанскі льнокамбінат

Аршанскі льнокамбінат — прадпрыемства па вырабе льняных тканін у Оршы.

Гісторыя

У 1928—1937 гадах была ўзведзена і 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната — першынца беларускага тэкстылю. У 1934 годзе для прадпрыемства пачалі друкаваць газету[1]. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўскія захопнікі разбурылі камбінат. Аднаўленне камбіната пачалося ў 1944 г., але ўжо ў 1949 годзе выпуск тканін перавысіў даваенны. У 1963 годзе пабудавана 2-я, у 1972 г. — 3-я чарга камбіната. У 1973 годзе ў яго склад увайшла Аршанская льнопрадзільная фабрыка «Дняпро», якая стала асноўным пастаўшчыком пражы дывановым прадпрыемствам рэспублікі.

Камплект ручнікоў

3 1990 года камбінат — арэнднае вытворча-гандлёвае прадпрыемства, вырабляе бытавую, бялізнавую, сукеначна-касцюмную, дэкаратыўную і іншыя тканіны, якія карыстаюцца вялікім попытам не толькі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, але і за яе межамі. У 1997 годзе экспарт бытавых тканін у далёкае замежжа (ЗША, Германію, Швейцарыю, Нідэрланды і іншыя краіны) дасягнуў 9,8 млн м². З 2002 года рэспубліканскае ўнітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства.

Амадея

31 студзеня 2020 года Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову № 55, якая прадугледжвае пакрыццё з бюджэту працэнтаў па крэдыту ($51,8 млн) на мадэрнізацыю камбіната, які быў выдадзены ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітая ад 30 снежня 2015 года[2].

Сучасны стан

У складзе прадпрыемства 5 фабрык, дзейнічаюць 22 цэхі і 120 вытворчых участкаў. Ільнокамбінат вырабляе больш за 30 млн м. кв. ільняных тканін у год. Экспартуе да 80 % тканін у краіны СНД, Італію, Германію, Турцыю, Францыю, Нідэрланды, Швецыю, Літву, Чэхію і іншыя краіны.

Дырэктары

Зноскі

  1. Трыбуна тэкстыльшчыка, газета, г. Орша. Аршанскі раён
  2. Проценты по кредитам некоторых предприятий легпрома в 2020 году возместят из бюджета(руск.) . БелТА (2 лютага 2020).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Прадпрыемствы Оршы
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·З’явіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·1937 год у Беларусі
Катэгорыя·Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі
Катэгорыя·Прадпрыемствы паводле алфавіта