wd wp Пошук:

Барысаўская швейная фабрыка

Барысаўская швейная фабрыка — прадпрыемства ў Барысаве. Размешчана па вул. Ібаруры, 9. Колькасць супрацоўнікаў сладае 141 чалавек.

Гісторыя

Заснавана ў 1963 годзе як філіял Мінскага вытворчага швейнага аб’яднання імя Н. К. Крупскай. З 1990 года арэнднае, з 1992 года народнае прадпрыемства, з 1997 года ААТ з сучаснай назвай. У складзе фабрыкі 2 швейных, раскройна-падрыхтоўчы цэхі, эксперыментальны ўчастак, дапаможныя службы, аб’екты сацыяльнай інфраструктуры.

Прадукцыя

Вырабляе (2005) вопратку для дарослых і дзяцей, адзенне спецыяльнага прызначэння (для будаўнічых і дарожных работ, форменнае абмундзіраванне для ваеннаслужачых). Прадукцыя пастаўляецца на ўнутраны і знешні рынкі, у т.л. у Вялікабрытанію, ЗША.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вытворцы адзення і абутку Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·1963 год у Беларусі
Катэгорыя·Швейныя фабрыкі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1963 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Барысава