У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Васюцін.
Якаў Дзмітрыевіч Васюцін (25 красавіка 1912, с. Камараўцава, Чарнянскі раён, Белгародская вобласць — 19 красавіка 1980) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Скончыў Курскую вышэйшую камуністычную школу ў 1937 годзе. З 1938 года на камсамольскай рабоце. У чэрвені 1941 года на Заходнім фронце. У партызанах з сакавіка 1942 года: камандзір групы, атрада, у студзені — ліпені 1944 — партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь». У 1944—1961 гадах на партыйнай, адміністрацыйна-гаспадарчай і гаспадарчай рабоце[1].