wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Ганчарык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчарык.

Уладзімір Іванавіч Ганчарык (29 красавіка 1940, Лагойскі раён Мінскай вобл.) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1961), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1976). Кандыдат эканамічных навук (1976).

З 1964 член КПСС. У 1965 годзе перайшоў на партыйную работу, займаў шэраг кіраўнічых пасад. у т.л. другога сакратара Магілёўскага абкама КПБ. З 1986 года старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў, затым — Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986–90), Вярхоўнага Савета СССР (1989–91). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання (1995–96).

Адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах у 2001 годзе. Па выніках выбараў Ганчарык паводле афіцыйных дадзеных набраў 15,65% галасоў і такім чынам прайграў Аляксандру Лукашэнку, які набраў 75,65% галасоў выбаршчыкаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Выпускнікі БДЭУ
Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Старшыні Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся 29 красавіка
Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Прафсаюзныя дзеячы Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
Члены КПСС
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Кандыдаты эканамічных навук
Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2001)
Асобы
Нарадзіліся ў 1940 годзе
Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Другія сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Першыя сакратары райкамаў КПБ
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Народныя дэпутаты СССР ад УЦСПС
Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Члены Вярхоўнага Савета СССР (1989—1991)