wd wp Пошук:

Беларусь на дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне

Беларусь на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» прымала ўдзел з моманту яго заснавання ў 2003 годзе, і да 2020 года ўключна. З’яўляецца двухкратным пераможцам дзіцячага «Еўрабачання» — у 2005 і 2007 гадах. Акрамя таго Беларусь 10 разоў уваходзіла ў топ-5 на конкурсе і толькі тры разы аказвалася па-за дзясяткай лепшых. Арганізацыю нацыянальных адбораў (а ў 2010 і 2018 гадах — і самога конкурсу) праводзіла Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. Конкурс трансляваўся штогод на тэлеканале Беларусь 1 і на спадарожнікавым канале Беларусь 24. Песні на дзіцячым «Еўрабачанні» краіна прадстаўляла, у асноўным, на рускай мове.

28 мая 2021 года, праз шэсць дзён пасля фіналу дарослага конкурса 2021 года, ЕВС прыпыніў членства БТРК у арганізацыі з прычыны парушэння правоў чалавека ў краіне, бягучага пераследу апазіцыі і інфармацыйнай падтрымкі аўтарытарнага рэжыма Белтэлерадыёкампаніяй. Вяшчальнік атрымаў два тыдні (да 11 чэрвеня), каб даць адказ, перш чым прыпыненне ўступіць у сілу, але Белтэлерадыёкампанія не дала на гэта ніякага адказу[1]. 1 ліпеня вяшчальнік быў выключаны з ЕВС, і такім чынам страціў правы на трансляцыю і ўдзел у конкурсах, якія арганізуюцца Еўрапейскім вяшчальным саюзам, у тым ліку і ў «Дзіцячым Еўрабачанні»[2]. Пазней было абвешчана, што выключэнне будзе доўжыцца тры гады, аднак па заканчэнні гэтага срока БТРК прыйдзецца паўторна падаваць заяўку на членства[3].

За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Беларусь атрымала 1848 балаў.

Удзел

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Год Месца правядзення Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Месца Балы
2003 Капенгаген Вольга Сацюк Беларуская «Танцуй» 4 104
2004 Лілехамер Ягор Волчак Беларуская «Спявайце са мною» 14 9
2005 Хаселт Ксенія Сітнік Руская «Мы вместе» «Мы разам» 1 149
2006 Бухарэст Андрэй Кунец Руская «Новый день» «Новы дзень» 2 129
2007 Ротэрдам Аляксей Жыгалковіч Руская «С друзьями» «З сябрамі» 1 137
2008 Лімасол Дар'я Надзіна, Аліна Молаш, Карына Жуковіч Беларуская, руская «Сердце Беларуси» «Сэрца Беларусі» 6 86
2009 Кіеў Юрый Дземідовіч Руская «Волшебный кролик» «Чароўны трусік» 9 48
2010 Мінск Данііл Казлоў Руская «Музыки свет» «Музыкі святло» 5 85
2011 Ерэван Лідзія Заблоцкая Руская «Ангелы добра» «Анёлы дабра» 3 99
2012 Амстэрдам Ягор Жэшко Руская «А море море» «А мора мора» 9 56
2013 Кіеў Ілля Волкаў Руская «Пой со мной» «Спявай са мной» 3 108
2014 Марса Надзея Місякова Беларуская «Сокал» 7 71
2015 Сафія Руслан Асланаў Руская, англійская «Волшебство» «Чараўніцтва» 4 105
2016 Валета Аляксандр Мінёнак Руская, англійская «Музыка моих побед» «Музыка маіх перамог» 7 177
2017 Тбілісі Хелена Мерааі Руская «Я самая» «Я самая» 5 149
2018 Мінск Даніэль Ястрамскі Руская, англійская «Time» «Час» 11 114
2019 Глівіцы Елізавета Міснікава Руская, англійская «Пепельный» «Папялісты» 11 92
2020 Варшава Арына Пехцерава Руская, англійская «Пришельцы» «Прышэльцы» 5 130
З 2021 года ўдзел немагчымы (прыпынена членства ў ЕВС)

Правядзенне конкурсу ў краіне

Год Горад Арэна Вядучыя
2010 Мінск Мінск-Арэна Лейла Ісмаілава і Дзяніс Кур'ян[4]
2018 Яўген Перлін, Хелена Мерааі і Zena[5]

Фотагалерэя

Спасылкі

Зноскі

  1. EBU EXECUTIVE BOARD AGREES TO SUSPENSION OF BELARUS MEMBER BTRC. European Broadcasting Union (28 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2021.
  2. Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. euroradio.fm (30 чэрвеня 2021).
  3. BTRC: Suspenzija traje tri godine (харв.) . eurosong.hr (27 жніўня 2021).
  4. Meet them: the hosts of Junior 2010!. JuniorEurovision.tv (6 верасня 2010). Праверана 6 верасня 2010.
  5. Meet the hosts of Junior Eurovision 2018!. junioreurovision.tv. European Broadcasting Union (26 кастрычніка 2018). Праверана 26 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Музыка Беларусі