wd wp Пошук:

Беларускі гальфстрым

Беларускі гальфстрым — творчае аб’яднанне, якое мае на мэце агучваньне беларускай мовай лепшых сучасных кінастужак. Кіраўнік праекту — Франак Вячорка[1].

Гісторыя

Праект распачаўся ў 2005 годзе з агучваньня па-беларуску вядомай брытанска-амэрыканскай каляднай камэдыі «Любоў насамрэч»[en]. У агучваньні ўзялі ўдзел як прафэсійныя акторы: Анатоль Шурпін, Юрась Бушлякоў, Вераніка Пашкевіч, гэтак палітык Аляксей Янукевіч ды іншыя[2].

У 2007 годзе быў агучаны беларускай мовай мультфільм «Шрэк Трэці»[3]. Ролі агучылі Сьвятлана Зелянкоўская, Аляксандр Памідораў, Ягор Маёрчык, Мікола Рабычын, Макс Івашын, Павал Яскевіч, а таксама студэнты розных ВНУ. З ангельскай мовы пераклад зрабіла Тацяна Беланогая[4].

У 2008 годзе былі перакладзены і агучаны па-беларуску «Беларускім Гальфстрымам» культавы гангстарскі баявік «Крымінальнае чытво» ды дзіцячы фільм «Маленькая калядная казка»[5]. Ініцыятарам дубляжу выступіў Франак Вячорка, рэжысэрам — Аляксандр Памідораў. Пераклад зрабіў Макс Шчур, а рэдактарамі выступілі Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка й Пятро Садоўскі.

Зноскі

  1. “Беларускі Гальфстрым” агучвае па-беларуску лепшыя фільмы. «Радыё Свабода»
  2. «Беларускі Гальфстрым» — кіно па-беларуску (абноўлены). «Радыё Свабода»
  3. Дзеці Шрэка пачалі размаўляць па-беларуску. «Салiдарнасць»
  4. «Шрэк-3» па-беларуску. «Радыё Свабода»
  5. «Крымінальнае чытво» па-беларуску. Радыё Свабода, 27 сакавік 2013
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Творчыя аб’яднанні
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2005 годзе