wd wp Пошук:

Беларускі народны камітэт

Беларускі народны камітэт — каардынацыйны орган беларускіх палітычных, грамадскіх і прафесійных арганізацый.

Дзейнічаў у 19151918 гг. на тэрыторыі Беларусі, акупаванай Германіяй. Створаны ў Вільні. У БНК уваходзілі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы, Віленскага камітэтата Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і інш. Узначальваў БНК А. Луцкевіч. Напачатку БНК прытрымліваўся канцэпцыі Канфедэрацыі ВКЛ. Пазней выказваўся за ўтварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы з унутраным размежаваннем аўтаномных беларускіх і літоўскіх зямель. У чэрвені 1916 выпрацаваў ідэю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мораў. Гэту канцэпцыю БНК прадставіў Лазанскай канферэнцыі народаў Расіі (1916). БНК удзельнічаў у правядзенні Беларускай канферэнцыі 1918 у Вільні. На ёй была выбрана Віленская беларуская рада, якой БНК здаў свае паўнамоцтвы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара