wd wp Пошук:

Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля

Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля (руск.: Белокаменные памятники Владимира и Суздаля, англ.: White Monuments of Vladimir and Suzdal) — зборная назва, пад якой ЮНЕСКА ў 1992 годзе ўключыла ў спіс Сусветнай спадчыны сярэдневяковыя архітэктурныя помнікі гарадоў Уладзіміра і Суздаля, і прылеглых мястэчак Багалюбава і Кідзекшы. Гэтыя аб’екты былі створаны ў 12—13 стст. з мясцовага белага вапняку, ад якога і атрымалі сваю назву — белакаменныя.

У спіс сусветнай спадчыны гэтыя аб’екты былі ўключаны як шэдэўр чалавечага творчага генія і выдатныя ўзоры дойлідства Кіеўскай Русі 12—13 стст., якія ілюструюць гэты перыяд чалавечай гісторыі. У прыватнасці, ЮНЕСКА асобна вылучае сабор Успення Прасвятой Багародзіцы і сабор Святога Дзмітрыя Салунскага ва Уладзіміры[1].

Спіс помнікаў

У наступнай табліцы прыведзены спіс помнікаў, уключаных у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Выява Месца Назва Час будаўніцтва Захаванасць
633-001 Уладзімір Успенскі сабор 1158—1160,
1186—1189
добрая
633-002 Уладзімір Залатыя вароты[ru] 1158—1164 сярэдняя
633-003 Багалюбава Палаты Андрэя Багалюбскага
(рэшткі палат і царквы ўбудаваныя
ў комплекс Багалюбскага манастыра[ru])
1158,
з XIII ст. занятыя манастыром
рэшткі
633-004 Багалюбава Царква Пакрова на Нерлі[ru] 1165—1166 добрая
633-005 Уладзімір Дзмітрыеўскі сабор[ru] 1194—1197 добрая
633-006 Суздаль Суздальскі крэмль[ru] 1094—1225 добрая
633-007 Суздаль Спаса-Яўфім'еў манастыр 1352 выдатная
633-008 Кідзекша Царква Барыса і Глеба[ru] 1152—1157 сярэдняя

Няўключаныя помнікі

Па невядомых прычынах у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны не было ўключана некалькі падобных помнікаў, размешчаных у гэтым жа рэгіёне, а іменна:

Выява Назва Месца Час будаўніцтва Захаванасць
Спасо-Праабражэнскі сабор[ru]Пераслаўль-Залескі1152—1157 гг.добрая
Георгіеўскі сабор[ru]Юр'еў-Польскі1230—1234, XV ст.добрая
Пакроўскі манастыр[ru]Суздаль1364, XVI ст.добрая
Успенскі Княгінін манастыр[ru]Уладзімір1200, XVI ст.добрая

Зноскі

  1. White Monuments of Vladimir and Suzdal(англ.) . UNESCO World Heritage. Праверана 11 красавіка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Расіі
Катэгорыя·Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля