Баські́[1] (трансліт.: Baśki, руск.: Баськи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
У пачатку XX ст. у Кліноцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[2].