wd wp Пошук:

Барт ван дэр Лек

Барт ван дэр Лек (нідэрл.: Bart van der Leck; 26 лістапада 1876, Утрэхт, Нідэрланды — 13 лістапада 1958, Бларыкум, Нідэрланды) — галандскі мастак, адзін з заснавальнікаў руху «Стыль».

Біяграфія

Барт ван дэр Лек нарадзіўся ў 1876 годзе ва Утрэхце, у сям’і маляра. Ва ўзросце 14 гадоў пакінуў школу і доўгі час працаваў чаляднікам у розных вітражных майстэрнях. Гэты досвед аказаў уплыў на яго творчасць.

З 1900 па 1904 год, дзякуючы атрыманай стыпендыі, навучаўся ў Школе мастацтваў і рамёстваў Амстэрдама, а таксама ў Амстэрдамскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У 1910 годзе пазнаёміўся з Х. П. Брэнэрам, мастаком, мастацтвазнаўцам і гандляром творамі мастацтва, які набыў некалькі работ ван дэр Лека. Пазней Брэнэр прадставіць яго Алене Крэлер-Мюлер, вядомаму калекцыянеру мастацтва. Яна доўгія гады падтрымлівала мастака, набываючы большую частку яго работ, якія да гэтага часу знаходзяцца ў створаным ёю музеі.

У 1916 годзе ван дэр Лек сустракае Піта Мандрыяна, заснавальніка руху «Стыль». Знаёмства з Мандрыянам і яго тэорыяй акажа вялікі ўплыў на ван дэр Лека, але іх супрацоўніцтва будзе нядоўгім. Ужо ў 1918 годзе ван дэр Лек парывае з групай і распрацоўвае ўласную стылістыку, узбагачаную ідэямі неапластыцызму, але шмат у чым адыходзячую ад яго прынцыпаў.

Ван дэр Лек памёр 13 лістапада 1958 года ва ўласнай студыі за мальбертам.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bart van der Leck
  3. http://resources.huygens.knaw.nl/bwn1880-2000/lemmata/bwn5/leck
  4. PictoRight registry Праверана 21 лістапада 2019.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Паўночнай Галандыі
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Утрэхце
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта