Бараво́е Ля́да[1] (трансліт.: Baravoje Liada, руск.: Боровое Лядо) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.
У 1 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 47 км ад Гомеля.
На захадзе меліярацыйны канал.
Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва.
Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса імя П. Я. Галавачова (цэнтр — вёска Кашалёва).