wd wp Пошук:

Бара

Бара (малагас. Bara) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць паўднёвы Мадагаскар. Агульная колькасць на Мадагаскары - 830 тыс. чал. 12 тыс. чал. таксама жывуць на Рэюньёне[1].

Згодна паданням бара, іх продкі прыйшлі на Мадагаскар з Усходняй Афрыкі. У XIX ст. стварылі два дзяржаўныя аб’яднанні, заваяваныя ў кан. XIX ст. французамі. Частка бара была адселена на Рэюньён. Нашчадкі перасяленцаў да сёй пары захоўваюць этнічную самасвядомасць.

Галоўны занятак - жывёлагадоўля. Бара разводзяць зебу. Шырока распаўсюджана традыцыя крадзежа свойскай жывёлы дахалу. У мінулым юнакі бара нават арганізоўвалі ваенныя атрады для нападаў на суседзяў і згону чужых статкаў.

Сярод іншых малагасійцаў бара вядомы дзякуючы іх шаманам мпісікіды, якія лічацца добрымі лекарамі, чараўнікамі і празорцамі.

Размаўляюць на дыялекце малагасійскай мовы. Сярод бара вострава Рэюньён таксама шырока распаўсюджана французская мова.

Большасць вернікаў бара спавядаюць хрысціянства (55%). Разам з гэтым, шырока распаўсюджаны традыцыйныя рэлігійныя культы, у аснове якіх знаходзяцца культ продкаў і вера ў духаў прыроды хелу, а таксама іслам (7%).

Зноскі

  1. Bara

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Народы Афрыкі
Катэгорыя·Малагасійцы