wd wp Пошук:

Бад-Гастайн

Бадгаста́йн[3] (ням.: Bad Gastein)[4] — абшчына (ням.: Gemeinde) у Аўстрыі, у федэральнай зямлі Зальцбург.

Уваходзіць у склад акругі Санкт-Ёган-ім-Понгаў. Насельніцтва складае 5838 чалавек (на 15 мая 2001 года). Займае плошчу 170,6 км2. Афіцыйны код — 50 403.

Палітычная сітуацыя

Бургамістр абшчыны — Герхард Штайнбауэр (АНП).

Савет прадстаўнікоў абшчыны (ням.: Gemeinderat) складаецца з 25 месцаў.

Размеркаванне месцаў:

Курорт

Размяшчаецца на вышыні 1000 метраў над узроўнем мора. Праславіўся тэрмальнымі крыніцамі, узбагачонымі радонам.

Адкрыты круглы год, але ў зімовы час сюды з’язджаюцца гарналыжнікі. Дзве суседніх камуны, Бад-Гастайн і Бад-Хофгастайн, утвараюць адзіную зону для катання, дзе схілы дасягаюць вышыні 2251 метра. Працягласць горналыжных трас складае больш за 250 кіламетраў, а трас для лыжнага бегу — каля 180 кіламетраў. Для сноўбардыстаў ёсць сноўборд-парк Гастайн, хафпайп, фан-парк і траса для бордэркроса.

Гісторыя

У XIX стагоддзі дзякуючы тэрмальным водам Бадгастайн стаў модным курортам, які наведвалі манархі, багатыя грамадзяне і знакамітасці, уключаючы імператрыцу Аўстрыі Лізавету Баварскую, германскага імператара Вільгельма I з яго канцлерам Ота фон Бісмаркам. Лета 1916 і 1923 гадоў у Бад-Гастайне правёў Зігмунд Фрэйд.

Масавы турызм пачаўся з часу пабудовы чыгункі ў 1905 годзе.

З пачатку 1960-х курорт стаў губляць сваю папулярнасць, і многія старадаўнія гатэлі ў цяперашні час закрыты і патрабуюць рэканструкцыі.

Спорт

У Бад-Гастайне праходзіў чэмпіянат свету па гарналыжным спорце 1958 года, на якім тры золата і адно срэбра выйграў знакаміты аўстрыец Тоні Зайлер. З 2007 года тут праходзіць жаночы тэнісны турнір катэгорыі WTA Gastein Ladies.

Зноскі

  1. Dauersiedlungsraum der Gemeinden Politischen Bezirke und Bundesländer - Gebietsstand 1.1.2018Statistics Austria. Праверана 10 сакавіка 2019.
  2. Einwohnerzahl 1.1.2018 nach Gemeinden mit Status, Gebietsstand 1.1.2018Statistics Austria. Праверана 9 сакавіка 2019.
  3. Бадгастайн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. С. № 212
  4. Перайменаванне Бадгастайн у Бад-Гастайн ў адпаведнасці з Пастановай урада Карынтыі LGBL. SBG Nr. 137/1995 з 01.01.1997 г. С. 150, радок 50403 (Änderungen bzw. Festlegungen von Gemeindenamen ab 1945) (ням.)

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гарады зямлі Зальцбург
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных