.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірскі. Багуслаў Святаполк-Мірскі (польск.: Bogusław Światopełk Mirski; ? — пасля 1800) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў са шляхецкага роду Святаполк-Мірскіх герба «Бялыня». Нарадзіўся ў сям’і Цыпрыяна.
3 1775 года войскі браслаўскі, з 1777 года падкаморы. Пасол на соймы 1776—1786, Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў. Належаў да кола рэфарматараў, «Згуртавання сяброў урадавай уставы», з 1791 года ў складзе камісіі па выпрацоўцы крымінальнага і цывільнага кодэкса для ВКЛ. Удзельнік паўстання 1794 года, арганізаваў паўстанцкую парадкавую камісію ў Браслаўскім павеце. 30 мая 1794 увайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады, 2 жніўня 1794 — у склад Найвышэйшай нацыянальнай рады ў Варшаве. Лёс пасля паўстання невядомы.