wd wp Пошук:

Бабінавіцкі заказнік

Бабі́навіцкі — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1998 годзе для аховы унікальных ландшафтаў з асабліва каштоўнымі і эталоннымі лясамі і папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Плошча заказніка складае 10 547 га.

Ландшафты з паверхневым заляганнем азёрна-ледавіковых пяскоў і супескаў (75 %) ці ўзвышаныя платопадобныя, з заляганнем азёрна-ледавіковых суглінкаў і глін (25 %). Рэльеф плоскі, месцамі бугрысты, з рачнымі далінамі і лагчынамі, дзюнамі, камавымі і марэннымі ўзгоркамі. Глебы дзярнова-слабападзолістыя, пясчаныя, супясчаныя, сугліністыя і інш.

Лясы (хваёвыя, яловыя, бярозавыя) займаюць 94 % тэрыторыі. Шмат поймавых і сухадольных лугоў. У флоры каля 500 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, з іх 11 у Чырвонай кнізе: луннік ажываючы, ятрышнік мужчынскі, шпажнік чарапіцавы, лінея паўночная, званочак шыракалісты і інш. У фаўне 145 відаў надземных пазваночных, з іх 11 у Чырвонай кнізе: буры мядзведзь, рысь, кулон вялікі, пугач, сыч дамавы, сплюшка, бусел чорны і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Геаграфія Лёзненскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП IV
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·З’явіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі