wd wp Пошук:

БКМ-Stadler 853

БКМ-Stadler 853 Мяцелiца — трохсекцыйны шасцівосевы трамвай вытворчасці беларускага заводу «Белкамунмаш» і завода Stadler Minsk. Дызайн трамвая быў распрацаваны Рэспубліканскім камп’ютарным цэнтрам машынабудаўнічага профілю (падраздзяленне Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). Пабудаваны ў 2014 годзе.

Пасажырскія дзверы знаходзяцца з двух бакоў рухомага складу, што дае магчымасць забяспечваць пасадку / высадку пасажыраў у гарадах як з правабаковым, так і з левабаковым рухам. Салон абсталяваны сістэмай клімат-кантролю.

Падлога салона нізкаўзроўневая, што дазваляе лягчэй ажыццяўляць пасадку асобам з абмежаванымі магчымасцямі і пасажырам з дзіцячымі вазкамі.

Эксплуатацыя

У 20152017 гадах праходзіў тэставыя выпрабаванні ў Расіі: у Маскве (люты—чэрвень 2015 года), Самары (чэрвень 2015—красавік 2016), Краснадары (ліпень 2016—сакавік 2017 года).

Пасля выпрабаванняў у Краснадары трамвай B85300М вярнуўся на завод, а ў ліпені 2017 года быў перададзены ў доследную эксплуатацыю на лініях Мінска. Праз тры месяцы трамвай вярнулі на завод.

Са жніўня 2018 па красавік 2019 года эксплуатаваўся ў Санкт-Пецярбургу.

Летам 2019 года працаваў у Мінску падчас Еўрапейскіх гульняў.

З верасня 2020 года — у Харкаве (Украіна).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Трамваі Белкамунмаш
Катэгорыя·Трамваі паводле алфавіта