wd wp Пошук:

Аўстрыйскі дапаможны корпус

Аўстры́йскі дапамо́жны ко́рпус (ням.: Österreichische Hilfskorps, фр.: Corps Auxiliaire Autrichien) — вайсковае фарміраванне Аўстрыйскай імперыі ў складзе войска Напалеона ў 1812 годзе.

Паводле ўмоў Парыжскага саюзнага дагавора (14 сакавіка 1812) Аўстрыя была вызвалена ад удзелу ў войнах Францыі супраць Англіі і на Пірэнейскім паўвостраве, аднак абавязвалася ў выпадку вайны з Расіяй выставіць дапаможны корпус. Ён мусіў знаходзіцца пад камандаваннем аўстрыйскага генерала, але дзейнічаць паводле дырэктываў Напалеона[1].

Ваенныя дзеянні

Корпус Шварцэнберга па першапачатковай задумцы Напалеона прызначаўся для абароны Варшаўскага герцагства. Аднак неўзабаве пасля пачатку баявых дзеянняў у Беларусі аўстрыйцы былі накіраваны на дапамогу саксонскаму 7-му корпусу Рэнье[2] супраць 3-й рэзервовай арміі генерал ад кавалерыі Аляксандра Тармасава. Увосень 1812, пасля падыходу Дунайскай арміі адмірала Чычагава сілы Шварцэнберга і Рэнье адышлі на тэрыторыю Вялікага герцагства Варшаўскага. 30 студзеня 1813 года князь Шварцэнберг бяз бою здаў Варшаву і сышоў у Галіцыю, а Рэнье — да Каліша. Страты аўстрыйскага дапаможнага корпуса ў расійскай кампаніі склалі каля 7000 чалавек[3].

Склад

Карл Філіп цу Шварцэнберг

Камандуючы генерал ад кавалерыі князь Карл Філіп Шварцэнберг, герцаг Крумадскі. Начальнік штаба генерал-маёр Ёзэф Ксаўер фон Штутэргайм[ru].

Агулам: 27 батальёнаў, 44 швадроны, 60 гармат — 30 900 чалавек[3].

Дывізія цэнтра

Вінцэнт Ферэр Фрыдрых фон Б'янкі

Фельдмаршал-лейтэнант барон Фрыдрых Б’янкі(ням.) бел..

Дывізія левага фланга

Фельдмаршал-лейтэнант Берзіна фон Зігенталь.

Дывізія правага фланга

Фельдмаршал-лейтэнант барон Леапольд фон Траўтэнберг(ням.) бел..

Кавалерыйская дывізія

Ёган Марыя Філіп Фрымон фон Палота

Фельдмаршал-лейтэнант Ёган Марыя Філіп Фрымон(ням.) бел..

Артылерыя

Генерал-маёр Ёзэф Вахтэр фон Вахтэнбург.

Агулам каля 60 гармат.

Інжынерныя войскі

Зноскі

  1. Парижские союзные договоры 1812 / А. Я. Вышинский, С. А. Лозовский. — Дипломатический словарь. — М.: Государственное издательство политической литературы, 1948.
  2. Лакин В. А. В далеком тылу «Великой армии» // Гроза двенадцатого года над Полесьем. — Мн.: Четыре четверти, 2009. — С. 4. — ISBN 978—985-6856-57-3.
  3. 1 2 3 4 Михаил Одинцов. Австрийский вспомогательный корпус в 1812 года (Le corps autrichien auxiliaire en 1812) (руск.) . Наполеон и революция. Blogspot (24 чэрвеня 2012).
  4. 1 2 К. Власов. Австрийский вспомогательный корпус (руск.) . Расписание Великой армии на начало русской кампании 1812 (24 чэрвеня 2012).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Узброеныя сілы Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Французска-руская вайна 1812 года
Катэгорыя·Воінскія часці і фарміраванні