wd wp Пошук:

Аўстралія і Акіянія

Аўстралія і Акіянія

Асноўныя артыкулы: Аўстралія (кантынент) і Акіянія Аўстра́лія і Акія́нія — частка свету, якая складаецца з мацерыка Аўстралія, астравоў, якія прылягаюць да Аўстраліі, і астравоў, якія ўваходзяць у Акіянію. Агульная плошча Аўстраліі і Акіяніі складае 8,52 млн. км², насельніцтва — 33,8 млн. чал.

Пры падзеле ўсёй сушы на часткі свету Акіянія звычайна аб’ядноўваецца з Аўстраліяй у частку свету «Аўстралія», часам вылучаецца ў самастойную частку свету і радзей разглядаецца як частка свету «Аўстралія і Акіянія» [1]. У англамоўных краінах частка свету «Аўстралія і Акіянія» завецца проста «Oceania». З іншага боку, нярэдка паняцце «Oceania» супадае па сэнсе з беларускім «Акіянія».

Краіны

 Аўстралія

 Вануату

 Кірыбаці

 Маршалавы Астравы

 Мікранезія

 Науру

 Новая Зеландыя

 Палау

 Папуа — Новая Гвінея

 Самоа

 Саламонавы Астравы

 Тонга

 Тувалу

 Фіджы

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия, статья «Части света»(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Аўстралія і Акіянія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі