wd wp Пошук:

Асты

А́сты[1] (італ.: Asti, п’ем.: Ast, лац.: Hasta Pompeia) — горад у італьянскім рэгіёне П’емонт, на рацэ Танара, за 55 км на ўсход ад Турына. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі, месца правядзення штогадовых паліа (скачак). Заступнікам горада лічыцца Св. Секунд Астыйскі. Дзень горада: 1-ы аўторак мая.

Гісторыя

Старажытныя рымляне ў 129 годзе да н.э. заснавалі на месцы лігурыйскага паселішча ваенны лагер Colonia, названы таксама Hasta, які мусіў ахоўваць дарогу з Рыма ў Галію. У час Вялікага перасялення народаў горад не раз прымаў першы ўдар варвараў, якія рынуліся ў Італію. Ламбарды падзялілі поўнач Італіі на 36 «графстваў», сталіцай аднаго з якіх зрабілі Асты.

Пры Каралінгах улада ў акрузе перайшла ў рукі мясцовых біскупаў. XI стагоддзе адзначылася ўзброеным супрацьстаяннем паміж біскупам Атонам і графіняй Адэлаідай Сузскай. У лютым 1155 года горад, які далучыўся да Ламбардскай лігі, спаліў яе люты вораг — імператар Фрыдрых Барбароса. З тых часоў жыхары Асты, якія кіравалі горадам самастойна, па-майстэрску балансавалі паміж імператарам, Папам і генуэзцамі.

У XIII стагоддзі горад уступіў у барацьбу з Міланам, Альбай, Алесандрыяй, Савойскай дынастыяй і маркграфамі Манферата і Салуца за гандлёвае першынство ў П’емонце. У сярэдзіне стагоддзя ў палітычную залежнасць ад Асты патрапіла Альба, а ў гандлёвую — Турын і К’еры. На баку савойскага герцага супраць жыхароў Асты выступіў Карл Анжуйскі.

Барацьба за незалежнасць абвастрыла супярэчнасці паміж «лепшымі грамадзянамі», і ў 1314 годзе банкіры Салара перадалі горад пад уладу неапалітанскай кароны. У 1339—1342 гадах рэспубліка была на кароткі час адноўлена, пасля чаго жыхары Асты перайшлі пад уладу міланскіх Вісконці. Свае правы на Асты пасля прад’яўлялі таксама Іаан II Палеалог (маркграф Манферата) і Людовік Арлеанскі, якому разам з рукой Валянціны Вісконці і адышоў Асты.

Аж да Італьянскіх войнаў горад заставаўся французскім анклавам у Італіі. Паводле Камбрэйскага міру (1530) французская карона саступіла правы на Асты імператару Карлу V, які перадаў яго пад кіраванне свайго камандуючага Шарля дэ Лануа. Пасля смерці апошняга імператар прызначыў Асты пасагам за Беатрысай Партугальскай з нагоды яе шлюбу з Карлам Савойскім. З тых часоў Асты стаў уладаннем Савойскай дынастыі.

Славутасці

Астыйскі сабор
Крыпта Сан-Анастасіа
Панарама Асты

Зноскі

  1. напісанне Асты паводле карты да арт. Італія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Камуны правінцыі Асці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Гарады Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Асці
Катэгорыя·Гарады П’емонта