wd wp Пошук:

Аршанская газета

Аршанская газета — раённая газета Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1917 года. Заснавальнікі: Аршанскі раённы выканаўчы камітэт і Аршанскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя

Пачынала яна як «Известия рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Оршанского района». Першы нумар газеты выйшаў 14 мая 1917 года. У лютым 1918 года ў сувязі з набліжэннем нямецкіх войскаў да Оршы выхад газеты на кароткі час спыніўся. У сакавіку 1918 «Известия» былі адноўлены.

3 кастрычніка 1918 года замест «Известий» пачынае выдавацца новая газета «Набат», якая выходзіла на 4 палосах малога фармату з перыядычнасцю выхаду штодзённа, акрамя нядзелі.

3 1 мая 1921 года ў сувязі з заканчэннем грамадзянскай вайны выданне «Набата» спыняецца і пачынае выходзіць газета «Известия». У сувязі з уваходжаннем Аршанскага павета ў склад Смаленскай губерні[Удакладніць!] РСФСР з 1923 года выданне «Известий» спыняецца.

У 1924 годзе Орша вяртаецца ў склад БССР і 26 верасня 1925 года выйшаў пробны, так званы «нулявы нумар» газеты «Камуністычны шлях». Газета спачатку выдавалася на рускай і беларускай мовах, але паступова перайшла толькі на беларускую. Фармат — 4 паласы на аркушах вялікага памеру, перыядычнасць выхаду — 2 разы на тыдні (у чацвер і нядзелю), наклад 3500 асобнікаў.

У кастрычніку 1930 года па невядомых прычынах выхад «Камуністычнага шляху» спыняецца. 3 другой паловы кастрычніка пачынае выходзіць новая газета «Змычка». Фармат — 4 паласы на вялікіх аркушах, перыядычнасць выхаду — 3 разы ў 10 дзён.

У сакавіку 1931 года газета «Змычка» была перайменавана ў «Ленінскі прызыў», назва якой існавала да 1991 года. У 1991 годзе «Ленінскі прызыў» стаў «Аршанскай газетай»[1].

У «Аршанскай газеты» пачыналі свой жыццёвы і творчы шлях такія вядомыя беларускія пісьменнікі, як У. Корбан, У. Караткевіч, Я. Васілёнак, А. Міронаў, М. Садковіч, А. Стаховіч, Я. Сіпакоў, Л. Калодзежны[2].

Рэдактары

Гл. таксама

Зноскі

  1. О редакции
  2. Аршанская газета, Аршанскі раён. г. Орша

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Культура Аршанскага раёна
Катэгорыя·1917 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта