wd wp Пошук:

Мікола Садковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Садковіч. Мікола (Мікалай Фёдаравіч) Садковіч (21 студзеня 1907, вёска Вусце, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 16 жніўня 1968, Масква) — беларускі кінадраматург, кінарэжысёр, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1944).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве ў 1928 годзе. Да 1945 года працаваў рэжысёрам на кінастудыях Масквы, Адэсы, Кіева, Ташкента. У 1942—1945 гг. кіраўнік Беларускай кінагрупы на Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве, з якой выязджаў да партызан і на франты. У 1946—1947 гг. і з 1950 г. — міністр кінематаграфіі БССР. У 1953—1956 гг. — намеснік міністра культуры БССР. Узначальваў рускую секцыю СП Беларусі. У 1948—1950 гг. быў галоўным рэдактарам і рэжысёрам Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1959 гг.). Член СП СССР з 1947 г.

М. Ф. Садковіч вядомы як празаік. У беларускім друку выступіў у 1948 г. Пісаў на рускай мове. Аўтар гістарычнага рамана «Георгий Скорина» (сумесна з Я. Львовым, 1951 г., папраўленае і дапоўненае ў 1957 г.), «Повести о ясном Стахоре» (1956 г.), дзённіка назіранняў «Человек в тумане» (1960), рамана «Мадам Любовь» (1966). Яго творам уласцівы дынамізм сюжэта, арыгінальнасць кампазіцыі і каларытнасць персанажаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951 г.) за дакументальны фільм «Дэмакратычная Германія».

Сцэнарыст

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Міністры БССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках