wd wp Пошук:

Архітэктура Паўночнай Македоніі

Ад часоў неаліту і бронзавага веку на тэрыторыі Паўночнай Македоніі захаваліся рэшткі кругавых паселішчаў, каменных і глінабітных дамоў, умацаванняў, складзеных насуха з неабчасанага каменю.

Сярод помнікаў архітэктуры VXI стагоддзяў рэшткі цыклапічных абарончых сцен Скоп’я(руск.) бел. (535), замка(макед.) бел. балгарскага цара Самуіла каля г. Охрыд, крэпасці ў Струміцы (абодва XI ст.). Найбольш ранні тып культавай архітэктуры — трохнефавая базіліка з купаламі і харамі, часам з трансептам (сабор Св. Сафіі(руск.) бел. ў Охрыдзе, каля 10371050).

У XIIXIV стагоддзяў усталяваўся тып крыжова-купальнага, звычайна квадратнага ў плане храма з купалам (цэрквы Cв. Клімента(руск.) бел. ў Охрыдзе, 1295; Святога Арханёла Міхаіла(макед.) бел. ў Леснаве, 1341) ці з 5 купаламі (царква Св. Панцеляймона(руск.) бел. ў Неразі(макед.) бел., 1164). Будавалі таксама аднанефавыя скляпеністыя цэрквы (Святога Міколы(макед.) бел. ў Варашы каля г. Прылеп, 1299).

У перыяд турэцкага панавання ў Скоп’і, Бітале, Шціпе і інш. узводзілі цагляныя і каменныя купальныя мячэці, мінарэты, заезныя дамы («ан»), крытыя базары («безістэн»), лазні («амам»), вежападобныя ўмацаваныя жытлы («кулы»).

Да XVIIIXIX стст. належаць маляўнічыя ансамблі манастыроў (Іаана Бігорскага), разнастайныя прыклады народнага дойлідства: на раўнінах — 1-павярховыя 2-часткавыя дамы (стойла і жылы пакой з ачагом), у горных раёнах — 2-павярховыя (унізе стойла і кухня, наверсе — жыллё) з навесам-галерэяй, дамы турэцкага тыпу з сіметрычным размяшчэннем пакояў вакол сенцаў і ізаляваным ад вуліцы дваром. У гарадах будавалі 2—3-павярховыя дамы з эркерамі, лоджыямі ці балконамі. Своеасаблівыя крытыя чарапіцай дамы Охрыда з драўлянымі каркаснымі верхнімі паверхамі, гладкія атынкаваныя сцены якіх навісаюць над ніжнім паверхам, складзеным з каменю.

У канцы XIX — пачатку XX ст. ў буйных гарадах будавалі ў духу еўрапейскай эклектычнай архітэктуры. Пасля Другой сусветнай вайны разгарнулася рэканструкцыя гарадоў і сёл, пабудаваны буйныя прамысловыя комплексы са зборнага жалезабетону, раёны 2—3-секцыйных і вежавых жалезабетонных жылых дамоў і грамадскіх будынкаў у сучасных стылях. У Скоп’і пасля землетрасення 1963 паводле праекта японскага архітэктара Танга Кэндзо ўзведзены будынкі Гістарычнага архіва(макед.) бел., Македонскага тэатра оперы і балета(макед.) бел., акадэміі навук і мастацтваў і інш. Ствараюцца новыя жылыя раёны. Раён г. Охрыд уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Архітэктура Паўночнай Македоніі