wd wp Пошук:

Арура

Ару́ра (ісп.: Oruro, аймара: Ururu, кечуа: Uru Uru, Ururu) — сталіца дэпартамента Арура ў Балівіі. Горад размешчаны ў Андах, на вышыні 3710 м над узроўнем мора. Насельніцтва складае 210 тысяч чалавек. Заснаваны ў XVII стагоддзі.

Транспарт

Важны транспартны вузел. Праз Арура праходзіць шаша № 1, якая злучае яго са сталіцай Балівіі Ла-Пасам на поўначы і горадам Патасі на поўдні. Апроч шашы, у Ла-Пас вядзе чыгунка, ад якой на паўночны захад адыходзіць галіна, якая злучае горад з Качабамбай. У паўднёвым накірунку ад Арура адыходзіць «Чыгунка з Антафагасты ў Балівію», канцавым пунктам якой з’яўляецца чылійская Антафагаста.

Эканоміка

Да закрыцця шахт у пачатку 1990-х гадоў Арура быў важным цэнтрам горназдабыўной прамысловасці краіны. Тут здабывалі волава, срэбра, золата, вальфрам, сурму, серу, буру і медзь. Таксама ў горадзе развіты каляровая металургія, харчовая, тэкстыльная, абутковая прамысловасці.

Культура

Карнавал

Арура, які атрымаў назву ад мясцовага індзейскага племя, славіцца сваім карнавалам, які ў 2001 годзе быў уключаны ў спіс ЮНЕСКА. У ім захаваны элементы дакалумбаўскай рэлігіі індзейцаў рэгіёна.

Дзейнічае Тэхнічны ўніверсітэт Арура(англ.) бел..

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. 2012 Bolivian census
  2. У Балівіі ўсталявалі гіганцкую статую Дзевы Марыі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гарады Балівіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1606 годзе
Катэгорыя·Арура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных