wd wp Пошук:

Патасі

Патасі (кечуа: P’utuqsi, ісп.: Potosí) — сталіца аднайменнага дэпартамента ў Балівіі, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Горад Патасі размешчаны ў 164 км ад сталіцы Балівіі Сукрэ. Ён лічыцца самым высокім у свеце (размешчаны на вышыні каля 4100 м над узроўнем мора). Горад быў заснаваны 10 красавіка 1545 г. і меў назву тады Вілля-Імперыял-дэ-Карлас у гонар іспанскага караля Карласа V. Індзеец Дыега Уальпа годам раней знайшоў у гары Сера-Рыка паклады срэбнай руды. Яго адкрыццё, якое мела вагу для іспанскіх захопнікаў, прывяло да нараджэння горада.

У сярэдзіне 17 ст. Патасі ператварыўся ў самы багаты горад Амерыкі і самы вялікі ў свеце прамысловы комплекс. Здабыча срэбнай руды ажыццяўлялася некалькімі фабрыкамі, якія працавалі з выкарыстаннем гідраўлічнай энергіі. У сувязі з драпежніцкай эксплуатацыяй і знясіленнем радовішчаў срэбра ў другой палове 18 ст. пачаўся заняпад горада.

У 20 ст. Патасі заставаўся цэнтрам здабычы алавяных і вальфрамавых руд. Горад захоўвае сляды былой велічы — барочныя царквы, Манетны двор Каса-Рэал-дэ-Манеда, асабняк Каса-дэ-ла-Трэс-Партадэс, «Крыштальны палац», Сабор Патасі і многія іншыя будынкі.

Літаратура

  1. Censo boliviano de 2012
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·ЮНЕСКА
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1545 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Балівіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта