У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузьмін. Артур Васілевіч Кузьмі́н[1] (26 сакавіка 1929) — вучоны ў галіне машынабудавання, кандыдат тэхнічных навук (1964), прафесар (1989).
А. В. Кузьмін нарадзіўся 26 сакавіка 1929 г. у Мінску. У 1953 годзе скончыў тарфяны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута і застаўся ў ім. З верасня 1953 г. асістэнт кафедры «Дэталі машын», у 1957 годзе на пасадзе старэйшага выкладчыка[2]. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і з 1964 года на пасадзе выконваючага абавязкі дацэнта кафедры, з 1966 года — дацэнт[2]. З 1 ліпеня 1968 г. прызначаны на пасаду загадчыка кафедрай. У 1965—1976 гг. А. В. Кузьмін займаў пасаду дэкана тарфянога (горна-механічнага) факультэта. У 1979 годзе пераведзены на пасаду дацэнта, у 1987 г. — прафесара. Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце да 2009 года[2].
А. В. Кузьміну належаць навуковыя працы па супраціўленні, стомленасці і надзейнасці дэталей машын. Распрацаваў метад разліку надзейнасці і даўгавечнасці дэталей. Сярод апублікаванага: