wd wp Пошук:

Новая венская школа

Арнольд Шонберг

Новая венская школа, таксама Нававенская школа, таксама Другая венская школа (ням.: Zweite Wiener Schule, Neue Wiener Schule, Junge Wiener Schule, англ.: Second Viennese School) — творчая садружнасць Арнольда Шонберга і яго венскіх вучняў. Склалася ў 1900-я гг.

Асноўныя ўдзельнікі

Антон Веберн

Акрамя самога Арнольда Шонберга, творчае ядро Новай венскай школы склалі кампазітары Антон Веберн, Альбан Берг, а таксама Ханс Эйслер, Віктар Ульман, Генрых Яловец, Аляксандр Цэмлінскі, Эган Велес, Тэадор Адорна, Ханс Эрых Апостэль, Рэнэ Лейбавіц, Стэфанія Туркевіч, і некаторыя іншыя вучні і калегі Шонберга, Веберна і Берга.

Да ліку ўдзельнікаў Новай венскай школы адносяць звычайна толькі тых кампазітараў і музыказнаўцаў, якія выпрабавалі ўплыў новых музычных ідэй Шонберга менавіта ў той перыяд, калі Шонберг займаўся сваёй інавацыйнай выкладчыцкай дзейнасцю ў Аўстрыі і Германіі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Музычныя плыні
Катэгорыя·Гісторыя музыкі
Катэгорыя·Тэорыя музыкі