wd wp Пошук:

Буш-дзю-Рон

Буш-дзю-Рон (фр.: Bouches-du-Rhone, даслоўна — «вусце Роны») — дэпартамент Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Парадкавы нумар — 13. Адміністрацыйны цэнтр — Марсель. Насельніцтва — 1,84 млн чалавек (1999).

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 5087 км².

Дэпартамент уключае 4 акругі, 57 кантонаў і 119 камун.

Гісторыя

Буш-дзю-Рон быў адным з першых дэпартаментаў, утворанных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 года. Паўстаў на тэрыторыі былога Праванса, у 1793 годзе межы былі змененыя.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Буш-дзю-Рон
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле