wd wp Пошук:

Аркадзь Дзмітрыевіч Закрэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Закрэўскі. Аркадзь Дзмітрыевіч Закрэўскі (22 мая 1928, Ленінград, РСФСР — 24 лютага 2014[1], Мінск), — савецкі і беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1969).

Біяграфія

Скончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (1956). У 19591971 асістэнт, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, прафесар, загадчык кафедры Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1994 гг. арганізатар і загадчык лабараторыі сістэмнага праграмавання і лагічнага сінтэзу Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі, з 1994 г. галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі лагічнага праектавання таго ж інстытута (з 2002 — Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі). Адначасова ў 1971—1988 гг. прафесар БДУ, а у 1988—1999 — прафесар БДУІР.

Навуковы і практычны ўклад

Працы па тэорыі аўтаматаў, сістэмным праграмаванні, логіка-камбінаторных метадах у тэхніцы і інфарматыцы. Прапанаваў мову праграмавання лагічных задач ЛЯПАС, на базе якой была створана серыя сістэм аўтаматызаванага праектавання дыскрэтных прылад, і метады рэалізацыі паралельных алгарытмаў кіравання працэсамі, якія ўзаемадзейнічаюць. Распрацаваў серыю практычна эфектыўных алгарытмаў мінімізацыі булевых функцый і сістэм, развязвання вялікіх сістэм лагічных ураўненняў і прадвызначаных сістэм лагічных ураўненняў і прадвызначаных сістэм лінейных лагічных ураўненняў з дадаткамі ў лагічным сінтэзе і абароне інфармацыі. Абагульніў метады тэорыі булевых функцый на канечныя прэдыкаты, распрацаваў лагічны падыход да распазнавання вобразаў у прасторы булевых і шматзначных адзнак.

Стварыў навуковую школу лагічнага праектавання.

Аўтар прыблiзна 500 навуковых прац, у т.л. 23 манаграфій.

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. http://wangden.livejournal.com/197943.html

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Постаці беларускай інфарматыкі
Катэгорыя·Вучоныя СССР
Катэгорыя·Памерлі 24 лютага
Катэгорыя·Кібернетыкі Беларусі