wd wp Пошук:

Апшэронск

Апшэронск[2] (руск.: Апшеронск) — горад1947 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Апшэронскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 39,6 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1863 годзе.

Горад размешчаны на паўночным схіле Галоўнага Каўказскага хрыбта, на рацэ Пшэха (басейн Кубані, левы прыток ракі Белая), за 103 км на паўднёвы ўсход ад Краснадара, за 43 км ад Беларэчанска, за 5 км ад мяжы з Адыгеяй.

Чыгуначныя станцыі Апшэронская і Нефцягорская — тупік на галінцы ад лініі Армавір — Туапсэ.

Ляспрамгас, лясгас, лесакамбінат (выпускаюць піламатэрыялы, фанеру, шпон, паркет, тару і інш.), Апшэронская вузкакалейная чыгунка, вытворчасць музычных інструментаў, рыбаперапрацоўчая прамысловасць. У перспектыве — цэнтр горнага турызму і гарналыжнага спорту.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гарады Краснадарскага края
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара