wd wp Пошук:

Кубань

Кубань — рака ў Расіі на Паўночным Каўказе. Працякае па тэрыторыі Карачаева-Чаркесіі, Стаўрапольскага края, Краснадарскага края і Адыгеі.

Кубань бярэ пачатак у раёне гары Эльбрус і ўпадае ў Азоўскае мора (да XIX стагоддзя ўпадала ў Чорнае мора). Працягласць ракі складае 870 км, а плошча басейна — 58 тыс. км². Пачынаючы ад горада Усць-Лабінска, Кубань з’яўляецца суднаходнай.

На рацэ Кубань размешчаныя гарады Карачаеўск, Усць-Джэгута, Чаркеск, Нявіннамыск, Армавір, Новакубанск, Крапоткін, Усць-Лабінск, Краснадар, Славянск-на-Кубані і Тэмрук.

На рацэ размешчана Краснадарскае вадасховішча. Прытокі: Лаба, Уруп.

Акрамя таго рака выкарыстоўваецца для назапашвання і выпрацоўкі электраэнергіі на Кубанскім каскадзе (Зелянчукскія, Куршаўскія, Барсучкоўскія і Сенгялееўскія ГЭС) сумарнай магутнасцю больш за 620 МВт з перспектывамі павелічэння на 220 МВт.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Кубані
Катэгорыя·Рэкі Адыгеі
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Азоўскае мора
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Стаўрапольскага края
Катэгорыя·Рэкі Краснадарскага края
Катэгорыя·Рэкі Карачаева-Чаркесіі