wd wp Пошук:

Апартунізм

Апартуні́зм (фр.: opportunisme ад лац.: opportunus — зручны) — адносіны асобы з грамадствам і дзяржавай, характэрнымі асаблівасцямі якіх з’яўляюцца прыстасаванне і згода. У савецкай гістарычнай навуцы тэрмінам «апартунізм» пазначалася ідэалогія «прыстасавальніцтва, згодніцтва», якая адлюстроўвала вузкакласавы дагматычны стыль мыслення.

У палітычным жыцці, рабочым і прафсаюзным руху апартунізм — палітыка вырашэння праблем не праз антаганізмы, напружанасць і рэвалюцыю, а метадамі плаўнага пераходу грамадства з аднаго стану ў іншы. Такую канцэпцыю, заснавальнікамі якой з’яўляюцца Э. Бернштэйн, К. Кауцкі, Л. Мартаў, крытыкавалі У. І. Ленін і наступныя пакаленні камуністаў. У 19501980-я гг. ўнутры камуністычнага руху развіта ў працах Мілавана Джыласа, М. Нара, Оты Шыка, Ражэ Гародзі(руск.) бел., Сант’яга Карылья(руск.) бел.. Гэтай канцэпцыі ў пэўнай ступені прытрымлівалася частка кіраўніцтва былога СССР на чале з М. С. Гарбачовым. Яе прыхільнікамі ў краінах Заходняй Еўропы з’яўляюцца сацыял-дэмакратычныя і сацыялістычныя партыі, якія ўваходзяць у Сацыялістычны Інтэрнацыянал. Гістарычная практыка развіцця краін пацвердзіла жыццяздольнасць палітыкі апартунізму і яе ролю ў трансфармацыі грамадска-эканамічных адносін.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Віды палітыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Паліталогія