wd wp Пошук:

Апанас Вінцэнтавіч Ярушэвіч

Апанас Вінцэнтавіч Ярушэвіч — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, педагог. Адзін з прадстаўнікоў школы «заходнерусізму».

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і псаломшчыка Літоўскай праваслаўнай епархіі Вінцэнта Ярушэвіча, які жыў у Віленскай губерні. Відавочна, першыя ўрокі ён атрымаў у бацькоўскім доме і ў адной з царкоўна-прыходскіх школ. Далей вучыўся ў Віленскім духоўным вучылішчы (18771881), Літоўскай духоўнай семінарыі (18811888). Апошнюю скончыў выдатна — па першым разрадзе — і быў накіраваны ў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. Скончыўшы яе ў 1893 г., распачаў педагагічную кар’еру ў Віленскім духоўным вучылішчы, Смаленскай духоўнай семінарыі. У 1899 г. зноў быў накіраваны ў Вільню, а ў верасні 1907 г. стаў дырэктарам першай на Беларусі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. Пасля яе эвакуацыі ў 1915 г. жыў і працаваў у Смаленску. Памёр паміж 1918 і 1924 гг.

Навуковая дзейнасць

У духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу быў вучнем Міхаіла Каяловіча і Платона Жуковіча. Пад іх уплывам студэнтам пачаў пісаць навуковую работу, у якой адным з першых прысвяціў увагу постаці князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага. Гэта работа была надрукавана ў Смаленску ў 1897 г. пад назвай «Ревнитель православия, князь Константин Иванович Острожский (1461—1530) и православная Литовская Русь в его время». Работа выклікала неадназначную рэакцыю навуковай супольнасці, у прыватнасці яе вельмі крытыкаваў М. Любаўскі. Пазней пісаў у асноўным папулярныя навуковыя артыкулы, у 1914 г. выдаў нарыс, прысвечаны гісторыі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі.

Цікавіўся мясцовымі археалагічнымі помнікамі, вывучэннем беларускай мовы. Склаў яе вялікі слоўнік, які налічваў 9 505 беларускіх слоў і 12 000 іх рускіх адпаведнікаў. Гэты даведнік амаль не даследаваны сучаснымі лінгвістамі. Таксама, відавочна, склаў адну з першых беларускіх граматык, якая пакуль што не выяўлена.

Творы

Зноскі

  1. Personal Authority Wikibase of the Czech Republic Праверана 30 красавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага духоўнага вучылішча
Катэгорыя·Выкладчыкі Смаленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Заходнерусізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага духоўнага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»