Апалонія Дарэўская (вядома і як Дарота; 1767? —?) — танцоўшчыца.
Прыгонная падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза, выхаванка яго балетных школ у Гродне і Паставах.
У 1778 годзе выступіла як фігурантка ў школьным паказе «Сялянскага балета» Г.Петынеці на сцэне прыдворнага тэатра Тызенгаўза ў Гродне.
Паводле завяшчання магната перайшла ва ўласнасць Станіслава Аўгуста Панятоўскага і з 1785 года стала першай салісткай трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве; выступала як гратэскавая танцоўшчыца на прыдворнай сцэне і ў Нацыянальным тэатры (партыі ў балетах «Мірза і Ліндор», «Рыбакі», «Лукас і Калінета» і інш.).
У 1794—1797 гадах працавала ў прыватных антрэпрызах Варшавы і Гданьскa (Польшча).
У 1797 годзе па ініцыятыве і за кошт Станіслава Аўгуста Панятоўскага выехала ў Пецярбург.