Ані́цавічы[1] (трансліт.: Anicavičy, руск.: Оницевичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 13,5 км ад Бярозы, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У Аніцавіцкае сельскае таварыства ўваходзіла 96 сялян-уладальнікаў працаўнікоў, якія выкарыстоўвалі 200 дзес. зручнай і 5 дзес. нязручнай зямлі. У 1890 годзе таварыству належалі 453 дзес. сялянскай зямлі. Паводле перапісу 1897 годзе ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, з 1924 года вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года у БССР, з 1940 года вёска ў Блудзенскім сельсавеце, быў створаны мясцовы калгас. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 16 жыхароў вёскі, з фронту не вярнуліся 9 воінаў-землякоў.
З 1964 года ў складзе Асавецкага (з 1977 Нарутавіцкі) с/с[2]. Паводле перапісу 1970 годзе ў калгасе «Кастрычнік».
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсавета[3].
Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы з няшчыльнай двухбаковай забудовай, арыентаванай з захаду на ўсход.