wd wp Пошук:

Карэджа

Антоніа да Карэджа (уласна Антоніа Алегры; італ. Correggio; Antonio Allegri; каля 1489, Карэджа, Эмілія — каля 5 сакавіка 1534, там жа) — італьянскі жывапісец перыяду Высокага Адраджэння.

Працаваў у Парме і Карэджа (ад якога атрымаў сваю мянушку), карыстаўся заступніцтвам графіні Карэджа паэтэсы Веранікі Гамбары, яна рэкамендавала яго мантуанскаму герцагу.

Выпрабаваў ўплыў Андрэа Мантэньі, Леанарда да Вінчы, Рафаэля, Мікеланджэла, Доса Досі(руск.) бел.. Поўныя мяккай грацыі і інтымнага зачаравання творы Карэджа адлюстроўваюць паступовую страту гераічных рэнесансных ідэалаў, складанне новых мастацкіх формаў і прынцыпаў. У манументальным жывапісе Карэджа гуллівая лёгкасць і дэкаратыўная вытанчанасць (роспісы ў манастыры Сан-Паола ў Парме, паміж 1517 і 1520 гг.) змяняюцца пошукамі дынамічнай экспрэсіі: у размалёўках царквы Сан-Джавані Эванджэліста (1520—1523) і сабора (1526—1530) у Парме складаныя ракурсы і скіраваная ўверх віхорападобная кампазіцыя апярэджвае прасторавыя эфекты эпохі барока.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11867692X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. 1 2 https://catalogue.bnf.fr/ark:/12148/cb140061860
  3. https://rkd.nl/explore/artists/18481
  4. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=1484 Праверана 17 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1489 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Рэджа-Эмілія
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Памерлі ў 1534 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Рэджа-Эмілія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта