wd wp Пошук:

Антон Станіслававіч Каржанеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каржанеўскі.

Антон Каржанеўскі [28 кастрычніка (10 лістапада) 1910, м. Валынцы, Дрысенскі павет, Віцебская губерня — 19 красавіка 1991, Віцебск, Беларусь] — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме (1928 — 1932) у М. Эндэ, У. Хрусталёва, Ф. Фогта.

У час 2-й сусветнай вайны апынуўся ў акупаваным Мінску. За актыўны ўдзел у выстаўцы твораў беларускіх мастакоў быў узнагароджаны нямецкай акупацыйнай уладай «Медалём для Ўсходу»[1]. Пасля вызвалення Мінска арыштаваны 16.12.1944 года па адрасе вул. Крапоткіна, д. 58а, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 28.6.1945 года за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў, але 31.8.1945 года быў вызвалены. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 28.9.1990 года. Асабовая справа Каржанеўскага № 31574-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1934.

Член Саюза мастакоў БССР з 1945.

Творчасць

Працаваў пераважна ў галіне жывапіснага пейзажу[2]. Сярод твораў, якім уласціва насычанасць колеру, выразная мадэліроўка аб’ёмаў, пленэрная непасрэднасць кампазіцыйнага ладу, лірычныя пейзажы «Над Свіслаччу» (1938), «Сафійскі сабор у Полацку» (1955), «Апошняе лісце» (1966), «Горад над Дзвіной» (1973), «Стары Віцебск» (1979), «Тужлівая нотка» (1982), «Восеньскі пейзаж» (1984), «Богаяўленскі сабор у Полацку» (1988); нацюрморты «Півоні, яблыкі, кавуны» (1953), «Ружы» (1962), «Нацюрморт з лямпай» (1977) і інш[3].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, мэрыі Масквы.

Зноскі

  1. Партрэт стагоддзя вачыма мастака. Успамінае найстарэйшы беларускі мастак Яўген Ціхановіч // Наша Ніва № 1, 3, 2001.
  2. https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/korzhenevskii-as-1910
  3. Каржанеўскі Антон Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. С. 70

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вучні Фёдара Фогта
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне
Катэгорыя·Мастакі Беларусі