wd wp Пошук:

Антон Рыгоравіч Навумавец

Антон Рыгоравіч Навумаве́ц[1] (нар. 2 студзеня 1936) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1997), замежны член НАН Беларусі (2021)[2][3], член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны (1995).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Рудка (Пінскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка, зараз у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1952 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Іванава[4]. Паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1957 годзе. З 1957 года працуе ў Інстытуце фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. У 1983—1998 гг. намеснік сакратара аддзялення фізікі і астраноміі, у 1998—2004 гг. акадэмік-сакратар. У 2004—2015 гг. віцэ-прэзідэнт, з 2015 па 2020 першы віцэ-прэзідэнт НАН Украіны, з 9 кастрычніка 2020 — член Прэзідыума НАН Украіны[4][5]. Адначасова ў 1977—1978 і 1988—2002 гг. прафесар Кіеўскага ўніверсітэта, з 4 лістапада 2020 — галава Камісіі пры Прэзідыуме НАН Украіны па абароне навукі, процідзеянні псеўданавуцы і фальсіфікацыі навуковых даследаванняў, з 1 траўня 2021 — галаваа праўлення благачыннай арганізацыі «Благодійний фонд імені Бориса Патона».[5]

Навуковая дзейнасць

А. Р. Навумаўцу належаць навуковыя працы ў галіне фізікі паверхняў цвёрдых цел, фізічнай электронікі, даследавання з’яў у звыштонкіх плёнках таўшчынёй у адзін слой атамаў. Адкрыў з’явы дрэйфу адсарбіраваных атамаў і малекул у неаднародным электрычным полі ў паверхні, двухмернай кандэнсацыі ў адсарбіраваных пластах з дыполь-дыпольным ўзаемадзеяннем, электронна-стымуляванай паверхневай дыфузіі, стабільнай нізкапольнай электроннай эмісіі з п’езаэлектрыкаў.

Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.
  2. У НАН Беларусі адбыліся выбары замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  3. Выборы в НАН Беларуси // Навука. — 2021. — 21 снежня. — С. 2
  4. 1 2 Web site of Anton G. Naumovets(англ.)
  5. 1 2 Наумовець Антон Григорович

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Фізікі Украіны
Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Нарадзіліся 2 студзеня
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Афіцэры ордэна Акадэмічных пальмаў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Асобы
Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі Украіны
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1936 годзе
Узнагароджаныя залатым медалём НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі»
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся ў Палескім ваяводстве
Фізікі СССР
Замежныя члены НАНБ
Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага
Дактары фізіка-матэматычных навук
Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў