wd wp Пошук:

Антоні Казімір Тышкевіч

Антоні Казімір Тышкевіч (17231778) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, генерал-лейтэнант літоўскага войска.

Біяграфія

Тэрэза з Тызенгаўзаў

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Міхала Яна і Рэгіны з Лярскіх. Меў братоў Феліцыяна, Мікалая, Юзафа Ігнацыя. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.

Спачатку быў ротмістрам панцырнай харугвы. З 1776 генерал, камандзір 1-й брыгады народнай кавалерыі Вялікага Княства Літоўскага[1].

Ад першага шлюбу з Тэрэзай Тызенгаўз (1753) меў сына Вінцэнта, другі раз ажаніўся з Тэрэзай Булгарын (дзяцей не было).

Зноскі

  1. Henryk Piotr Kosk. Generalicja polska. T. II. — Pruszków: «Ajaks», 2001.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1723 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1778 годзе
Катэгорыя·Тышкевічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Тышкевічы
Катэгорыя·Асобы