wd wp Пошук:

Антоній Хандзінскі

Антоній Хандзінскі (польск.: Antoni Chądzyński; 1 студзеня 1687, Падляшша — 13 студзеня 1750, Віцебск) — дзеяч каталіцкага касцёлу і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 1 жніўня 1703 г. у Вільні. Выкладаў рыторыку ў Варшаве (1717—1718) і Плоцку (1718—1719), быў прэфектам школ у Мінску (1720—1721). Прафесар філасофіі (1721—1724) і маральнай тэалогіі (1724—1725) у Нясвіжы. Прафесар схаластычнай, пазітыўнай і палемічнай тэалогіі ў Пінску (1725—1727), Варшаве (1727—1728) і Віленскай акадэміі. Рэгент Папскай семінарыі і прафесар кананічнага права ў Вільні (1732—1734). Быў сакратаром правінцыяла Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса, а потым узначальваў езуіцкія калегіумы ў Мінску (1729—1732), Гродна (1734—1737), Полацку (1740—1743), Ломжы (1743—1744), Оршы (1744—1748), Мінску (1748—1749) і Віцебску (1749—1750).

Аўтар тэатральнай праграмы Regnator fluviorum Sarmatiae (Варшава, 1718). У рукапісах захаваліся яго лекцыі па тэалогіі[1].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў 1750 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1687 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польшчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Выкладчыкі Пінскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага езуіцкага калегіума