wd wp Пошук:

Антанас Мацкявічус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацкявічус.

Антанас Мацкя́вічус, або Антоній Мацке́віч (літ.: Antanas Mackevičius; 26 чэрвеня 1828, в. Маркей, Шаўляйскі павет, Літва — 28 снежня 1863) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Літве.

Біяграфія

Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце; у 1853 годзе скончыў духоўную семінарыю, быў ксяндзом у Панявежскім павеце. Прыйшоў да думкі аб неабходнасці ўзброенай барацьбы супраць царызму, за ліквідацыю прыгонніцтва і перадачу зямлі сялянам. Вёў асветніцкую работу сярод сялян, прапаведаваў свае погляды. У жніўні 1862 года звязаўся з К. Каліноўскім і З. Серакоўскім. З пачаткам паўстання ў студзені 1863 года арганізаваў з сялян атрад у 250 чалавек, у сакавіку—маі ўдзельнічаў з ім у баях у цэнтральнай Літве самастойна, потым у складзе злучэння Серакоўскага. Пасля разгрому злучэння 79 мая і пакарання смерцю Серакоўскага атрады паўстанцаў пад камандаваннем Мацкявічуса працягвалі дзейнічаць у цэнтры і на захадзе Літвы. З лістападзе 1863 года ўзначальваў паўстанцкія сілы Ковенскай губерні. 17 снежня схоплены і павешаны ў Коўне.

Зноскі

  1. Мацкявичюс Антанас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1828 годзе
Катэгорыя·Павешаныя
Катэгорыя·Памерлі 16 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кяльмскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Каўнасе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1863 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расяйнейскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных