wd wp Пошук:

Mundaneum

Mundaneum — інфармацыйнае сховішча, званае таксама «горад ведаў», якое знаходзілася ў Брусэлі. Было заснавана двума навукоўцамі, Полем Атле і Анры Лафантэнам, у 1920 годзе і праіснавала да 1934 года. Будынак, у якім размяшчаўся Mundaneum, атрымаў назву Сусветны палац (фр.: Palais Mondial). З 1998 года ў Монсе існуе прысвечаны яму музей. У наш час Mundaneum разглядаецца як адзін з папярэднікаў Інтэрнэту і лічыцца аб’ектам еўрапейскай культурнай спадчыны.

Гісторыя

Зала тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі палаца Mondial.
Зала Іспаніі ў палацы Mondial.
Схема арганізацыі калекцый Mundaneum.
Картатэчныя шафы Mundaneum.
Кабінет Mundaneum.

Распрацоўка Mundaneum была пачата ў 1895 годзе бельгійскімі навукоўцамі і юрыстамі Полем Атле і Анры Лафантэнам[2][3]. Абодва былі перакананыя ў тым, што веды могуць спрыяць міру. Мэтай Mundaneum было аб’яднанне ў адным месцы ўсіх ведаў аб свеце ва ўсіх яго формах (кнігі, плакаты, газеты з усяго свету і г. д.) у гіганцкай і інавацыйнай бібліяграфіі. Аднак, улічваючы маштабы задачы, распрацоўшчыкі павінны былі засяродзіцца на пэўных галінах і ў асноўным абмяжоўваліся міжнароднай дакументацыяй.

Праект стварэння «горада ведаў» (Mundaneum), прадстаўлены Атле і Лафантэнам, быў падтрыманы бельгійскім урадам, які разлічваў, што гэта падмацуе прэтэнзіі Бельгіі на тое, каб прыняць Лігу нацый у Брусэлі. Пад праект было выдзелены памяшканні і фінансаванне. У 1920 годзе Mundaneum быў размешчаны ў левым крыле палаца, які знаходзіцца ў брусэльскім Парку пяцідзесяцігоддзя[4]. Атле спачатку назваў свой праект Palais Mondial — «Сусветны палац». Экспазіцыя складалася з шаснаццаці дыдактычных залаў, бібліяграфічнай картатэкі, якая змяшчала дванаццаць мільёнаў картак, а таксама музея прэсы, у якім захоўвалісь 200 тыс. асобнікаў газет з усяго свету, выпушчаных у перыяд паміж 1895 і 1914 гадамі. Mundaneum утрымліваў фонды і шырокія калекцыі архіваў: Міжнародны музей прэсы, Універсальны іконаграфічны рэпертуар (плакаты, паштоўкі, фатаграфіі), Універсальны даведнік дакументацыі, Энцыклапедыю Universalis Mundaneum, якая складаецца са зборніка схем, канцэптуялізаваных Полем Атле, у тым ліку Mondothèque, асабістыя працы Анры Лафантэна і Поля Атле, тэматычныя зборнікі па фемінізму, пацыфізму і анархізму, а таксама архівы валанцёрскай групы «сябры Palais Mondial».

Былі наняты дадатковыя людзі, якія прыступілі да працы. Праз некаторы час інфармацыйныя рэсурсы Mundaneum дазволілі запусціць пошукавы сэрвіс, якім мог скарыстацца любы чалавек у свеце, адправіўшы запыт па пошце або тэлеграфам — нешта накшталт аналагавай пошукавай сістэмы. Запыты на розныя тэмы, ад бумерангаў да балгарскай фінансавай сістэмы, паліліся з усіх куткоў свету, і іх колькасць склала больш за 1500 у год.

Па меры развіцця праекта ён пачаліся адчувацца складанасці з-за неабходнасці апрацоўкі велізарнага аб’ёму папер. Атле распачаў распрацоўку новых тэхналогій, якія дапамаглі б справіцца з інфармацыйнай перагрузкай, паклаўшы ў іх аснову свайго роду кампьютар на аснове паперы, абсталяваны коламі і спіцамі, якія б рухалі дакументы па паверхні стала. Аднак праз некаторы час зразумеў, што лепш будзе зусім адмовіцца ад паперы. Паколькі у 1920-х гадах электроннага захоўвання інфармацыі яшчэ не існавала, Атле прыйшлося пачаць яго распрацоўку. Ён падрабязна апісаў магчымасць электроннага захоўвання інфармацыі ў кнізе «Monde» (1934), у якой ён выклаў сваё бачанне «механічнага калектыўнага мозгу», які б умяшчаў у сабе ўсю інфармацыю свету, даступную праз глабальную тэлекамунікацыйную сетку.

У 1934 годзе бельгійскі ўрад страціў цікавасць да праекту. Mundaneum прыйшлося перавесці ў меньшае памяшканне, а праз некаторы час спыніць прыём запытаў на інфармацыю. Нямецкая акупацыя Бельгіі канчаткова разбурыла праект. Немцы расчысцілі ўчастак, на якім размяшчаўся Mundaneum, знішчыўшы тысячы скрынь з індэкснымі карткамі, каб вызваліць месца для выставы мастацтва Трэцяга рэйха. Інстытут Mundaneum ў Гаазе, які ствараецца аўстрыйскім філосафам і сацыёлагам Ота Нейратом, у супрацоўніцтве з Полем Атле, быў таксама зачынены, з-за эміграцыі Нейрата ў Англію падчас нямецкага ўварвання ў Нідэрланды.

Музей Mundaneum

Музей Mundaneum ў Монсе.

Музей Mundaneum быў адкрыты ў 1998 г. у архіўным цэнтры бельгійскага горада Монс, дзякуючы шматгадовай працы па яго стварэнню. Пасля смерці Атле усё, што ацалела ад Mundaneum, было закінута ў адным з памяшканняў будынка анатамічнага тэатра Брусэльскага свабоднага ўніверсітэта. Прафесар Чыкагскага універсітэта Уорд Бойд Рэйвард (Warden Boyd Rayward), дысертацыя якога была прысвечана дзейнасці Поля Атле, знайшоў у архівах дакументы, якія дазволілі знайсці рэшткі «горада ведаў». Ён выявіў пакой, які нагадваў маўзалей, завалены кнігамі і гарамі папер, пакрытымі павуціннем. Праца Рэйварда дапамагла аднавіць цікавасць да працы Атле, што ў сваю чаргу прывяло да стварэння музея Mundaneum ў горадзе Монс (1993). Сёння адноўлены ў музеі Mundaneum прапануе зірнуць на Сетку, якой бы яна магла б быць: доўгія шэрагі высоўных скрынь з мільёнамі індэксных картак Атле, якія паказваюць на архіў у задняй пакоі, набітай кнігамі, плакатамі, фатаграфіямі, газетнымі выразкамі і ўсялякімі іншымі артэфактамі.

У 2012 годзе музей Mundaneum і Google абвясцілі аб сваім супрацоўніцтве ў прысутнасці прэм’ер-міністра Бельгіі Эліа Дзі Рупа, каб падкрэсліць ролю, якую гуляюць заснавальнікі Mundaneum, Поль Атле і Анры Лафантэн, у якасці піянераў сеткі Інтэрнэт[5].

Mundaneum, які атрымаў статус элемента еўрапейскай спадчыны, сёння называюць «папяровым інтэрнэтам» і «папяровым Гуглам»[6][7][8].

Сусветны горад

Поль Атле перад макетам Сусветнага горада.

Сусветны горад — нерэалізаваны ўтапічны праект, задуманы Полем Атле ў 1910 годзе, які павінен быў, падобна сусветным выставам, аб’яднаць усе вядучыя інстытуты свету. Сусветны горад павінен быў распаўсюджваць веды для астатняга свету і будаваць свет і ўніверсальнае супрацоўніцтва. Ідэя Атле аб стварэнні ўтапічнага горада, прысвечанага міжнародным інстытутам, шмат у чым натхніла сучасная публікацыя ў 1913 годзе нарвежска-амерыканскага скульптара Хендрыка Крысціяна Андэрсана і французскага архітэктара Эрнэста Хебрара з ўражлівай серыі планаў Beaux-Arts для Сусветнага цэнтра камунікацыі (1913).

Сусветны горад (эскіз Хендрыка Андэрсана).

Для дызайну свайго Сусветнага горада Атле супрацоўнічаў з некалькімі архітэктарамі. Такім чынам, была распрацавана цэлая серыя праектаў для Сусветнага Горада. Найбольш прадуманымі планамі былі: дызайн Мунданума (1928) і Сусветнага горада (1929) Ле Карбюзье ў Жэневе побач з палацам Лігі Нацый, праект Віктара Буржуа ў Тэрвурэне (1931) побач з Музеем Конга, зноў Ле Карбюзье (у супрацоўніцтве з Huib Hoste) на левым беразе ў Антверпене (1933 г.), Морыс Хейманс ў заліве Чэсапік паблізу ад Вашынгтона (1935 г.) і Станіслас Ясінскі і Рафаэль Дэлвіл на левым беразе Антверпена (1941 г.).

Планы горада, разлічанага на размяшчэнне мільёна жыхароў, рабіліся для месцаў у Бруселі, Антверпене, Жэневе (побач з Лігай Нацый), Парыжы і нават у Злучаных Штатах. З кожным змяненнем геаграфічнай і палітычнай сітуацый Поль Атле адаптаваў праект, спрабуючы павялічыць шанцы на яго рэалізацыю.

У гэтых розных праектах праграма Сусветнага Горада заставалася больш ці менш фіксаванай, уключаючы сусветны музей, сусветны універсітэт, сусветны бібліятэчны і дакументацыйны цэнтр, офісы для міжнародных асацыяцый, офісы і пасольствы для народаў, алімпійскі цэнтр, жылы раён і парк, звязаныя Авеню нацый.

Нягледзячы на падтрымку многіх прыхільнікаў праекта, сярод палітыкаў і іншых, гэты праект так і не быў здейснены.

Літаратура

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Crossroad Bank of Enterprises
  2. Les origines de l’Internet en Europe
  3. History (нявызн.). Праверана 20 студзеня 2018.
  4. W. Boyd Rayward. Information Beyond Borders: International Cultural and Intellectual Exchange in the Belle Époque. — W. Boyd Rayward, 2016.
  5. Eric Pfanner. Google to Announce Venture With Belgian Museum (нявызн.) (12 сакавіка 2012). Праверана 20 студзеня 2018.
  6. Jason Bennett. Google pays tribute to the Belgian creator of the Mundaneum with a special “doodle” (нявызн.) (23 жніўня 2015). Праверана 25 студзеня 2018.
  7. Meike Laaff. Internet Visionary Paul Otlet. Networked Knowledge, Decades Before Google (нявызн.) (22 ліпеня 2011). Праверана 25 студзеня 2018.
  8. Mundaneum. The paper Google (нявызн.). Праверана 25 студзеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Архівы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сістэмы класіфікацыі
Катэгорыя·Музеі Бельгіі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта