wd wp Пошук:

Анры Бертло

Анры Маціяс Бертло (фр.: Henri Mathias Berthelot; 7 снежня 1861, Фер — 28 студзеня 1931, Парыж) — французскі генерал.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і капітана жандармерыі. Адукацыю атрымаў у Сен-Сірскай ваеннай школе (1883) і Акадэміі Генштаба. Служыў у Алжыры, Індакітаі, з 1907 года — у генштабе. Разам з генералам Жофрам распрацоўваў стратэгію наступальнай вайны, якая ўлічвала памылкі 1870-1871 гадоў. Распрацоўкі, пад назвай «План XVII», ужываліся летам 1914 года, аднак няўдала, у т.л. праз уласныя недахопы стратэгіі.

У 1913 годзе ўзведзены ў брыгадныя генералы і служыў ад’ютантам генерала дэ Кастэльно ў ваенным міністэрстве[5].

У пачатку Першай сусветнай вайны — начальнік штаба галоўнакамандуючага Жофра. Камандаваў 53-й дывізіяй і XXXII корпусам («група Бертло») пад Вердэнам.

У верасні 1916 года накіраваны на чале ваеннай місіі ў Румынію (Місія Бертло). У снежні 1917 года адправіў у Кіеў місію на чале з брыгадным генералам Жоржам Табуі (раней быў пры штабе Паўднёва-Заходняга фронту).

Пасля выхаду Румыніі з вайны вярнуўся ў Францыю. Некаторы час працаваў з прыбывалымі амерыканскімі войскамі, а з 5 ліпеня па 7 кастрычніка 1918 года камандаваў 5-й арміяй ў Шампані.

Пасля паспяховага наступлення пад Фесалонікамі, якое прымусіла Балгарыю выйсці з вайны (за дзень да яе заканчэння на Заходнім фронце), Румынія 10 лістапада 1918 года зноў далучылася да краін Антанты. Бертло зноў адпраўлены ў Румынію. У Бухарэсце вёў перамовы з генералам Шчарбачовым пра меркаваную дапамогу Беламу руху з боку Францыі.

З лістапада 1918 па май 1919 гадоў Бертло — камандуючы Дунайскай арміяй, адзін з кіраўнікоў румынскай інтэрвенцыі ў Венгрыю. Па пачатак сакавіка 1919 года — галоўнакамандуючы войскамі саюзнікаў на Балканах і Поўдні Расіі.

У 1919—1922 гадах — ваенны губернатар Меца, у 1922—1926 — ваенны губернатар Страсбурга. Як член Вышэйшага ваеннага савета ў 1920—1926 гадах, быў сярод тых хто прыняў рашэнне пра будаўніцтва лініі Мажыно. Памёр у 1931 годзе.

Імем Бертло ў Румыніі названа вёска і вуліца ў Бухарэсце.

Узнагароды

Генерал Бертло — камуна ў Румыніі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Henri Mathias Berthelot // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 26 снежня 2019.
  4. 1 2 пасведчанне аб смерці — С. 30.
  5. 1 2 Enzyklopädie Erster Weltkrieg Seite 378

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай стужкі ордэна Алаўіцкага Трона
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ваенным медалём (Францыя)
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1861 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Рыцары-камандоры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна Міхая Храбрага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Луара
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За выдатныя заслугі» (ЗША)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных