.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Чухлей (нар. 2 кастрычніка 1987, Мінск, СССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец мінскай ДЮСШ «Арбіта», у маладосці гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды» і мінскае «Дынама-Юні». З 2005 года выступаў за мінскае «Дынама», у сезоне 2007 замацаваўся ў аснове дынамаўцаў.
У студзені 2011 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал», які на той час выступаў у ФНЛ. Аднак трывала выступаў за уральцаў толькі ў сезоне 2011/2012. У далейшым значную частку матчаў прапускаў з-за траўм. Тым не менш, застаўся ў камандзе, якая улетку 2013 года атрымала месца ў Прэм’ер-лізе. У Прэм’ер-лізе правёў за «Урал» 8 матчаў.
У пачатку 2014 года перастаў трапляць у асноўны склад «Урала», гуляў толькі за моладзевую каманду екацярынбургскага клуба. У маі 2014 года «Урал» выключыў Чухлея з заяўкі на чэмпіянат[3].
У ліпені 2014 года стаў іграком клуба «Цюмень»[4], які па выніках сезона 2013/14 выйшаў у ФНЛ. Трывала гуляў у аснове цюменскага клуба, але ў снежні 2014 года кантракт з «Цюменню» быў разарваны[5].
У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з футбольным клубам «Мінск»[6]. У складзе «Мінска» спачатку трывала гуляў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, але з канца чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі. У ліпені 2015 года пакінуў мінскі клуб[7].
14 жніўня 2015 года папоўніў склад «Віцебска»[8], дзе неўзабаве замацаваўся на пазіцыі левага паўабаронцы. У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[9]. Пачынаў сезон у аснове гродзенцаў, але ў маі страціў месца ў складзе і па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з клубам[10].
У жніўні 2016 года стаў іграком «Каўна Жальгірыса»[11]. У сакавіку 2017 года перайшоў у іншы літоўскі клуб — «Ёнаву»[12], які пакінуў у чэрвені таго ж года[13]. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба «Смалявічы-СТІ»[14]. Па выніках сезона 2017 дапамог смалявіцкай камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[15]. У складзе магілёўскай каманды стаў іграком асновы (толькі ў маі не гуляў з-за траўмы), часам выкарыстоўваўся на пазіцыі абаронцы. У кастрычніку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў Магілёў[16].
У студзені 2019 года пасля прагляду папоўніў склад ерэванскага «Арарата»[17], аднак ужо ў сакавіку, згуляўшы за армянскі клуб у трох матчах, вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да мазырскай «Славіі»[18]. Замацаваўся ў стартавым складзе мазырскага клуба. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне са «Славіяй»[19]. З верасня 2021 года перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы.
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі 2009.
2 чэрвеня 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Фінляндыі (1:1)