wd wp Пошук:

Андрэй Уладзіміравіч Нічыпарчык

Андрэй Уладзіміравіч Нічыпарчык (17 кастрычніка 1987, Паставы19 мая 2021, Баранавічы) — маёр ВПС Рэспублікі Беларусь, ваенны лётчык першага класа. Загінуў, адводзячы некіруемы самалёт Як-130 ад Баранавічаў. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Беларусі (2021)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1987 года ў Паставах у сям’і ваеннага лётчыка-снайпера Уладзіміра Нічыпарчыка[2]. Бацька 33 гады прысвяціў палётам. Ён займаўся фарміраваннем пілатажнай групы ВПС і СПА «Белая Русь». Маці была настаўніцай у пачатковай школе. Андрэй Нічыпарчык з дзяцінства марыў стаць лётчыкам[3].

У трэцім класе перайшоў у школу № 9 горада Ліды. Прадстаўляў навучальную ўстанову ў розных спартыўных спаборніцтвах, добра ведаў англійскую мову. У 2005 годзе скончыў школу[3]. Затым паступіў на авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, які паспяхова скончыў у 2010 годзе.

З 2016 года служыў камандзірам і інструктарам вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы[1], рыхтаваў да палётаў на Як-130 маладых пілотаў. З 2017 года браў удзел у паветраных парадах, дэманстрацыйных палётах. Неаднаразова ўдзельнічаў у вучэннях і міжнародных конкурсах у Беларусі і за мяжой. За сваю службу асвоіў Як-52, Л-39, Су-25, Як-130[2].

Гібель

Сын Андрэя Нічыпорчыка марыць стаць лётчыкам, як бацька

Асноўны артыкул: Катастрофа Як-130 у Баранавічах 19 мая 2021 года разам са сваім вучнем лейтэнантам Мікітам Куканенкам выконваў вучэбна-трэніровачны палёт над Баранавічамі. Экіпаж Як-130 (борт 74) выявіў тэхнічную няспраўнасць. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за хвіліну. У гэтых умовах на вышыні каля 50 м экіпажу ўдалося стабілізаваць кірунак палёту і накіраваць Як-130 у адзіную кропку, якая была па-за жылымі пабудовамі[1]. А 12:33 самалёт зваліўся каля двухпавярховак у раёне вуліцы Розы Люксембург, пашкодзіўшы тры дамы.

Пахаваны ў Лідзе[4].

Сям’я

У загінулага пілота засталася жонка, два маленькія сыны і дачка. На час смерці бацькі старэйшаму сыну шэсць, чатыры дачцэ, самаму малодшаму сыну — паўтара года[5].

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 Лётчыкам Андрэю Нічыпарчыку і Мікіце Куканенку пасмяротна прысвоена званне «Герой Беларусі» Архівавана 24 лістапада 2021.
  2. 1 2 3 Сообщение пресс-службы(руск.)  (недаступная спасылка). Министерство обороны Республики Беларусь (19 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
  3. 1 2 “Светлый парень, душа компании”: друзья о погибшем в Барановичах пилоте(руск.) . Sputnik Беларусь (19 мая 2021).
  4. Александр Карев о крушении самолёта в Барановичах: «Рука лётчика была на ручке до самого удара, до конца»(руск.)  (недаступная спасылка). СТВ (21 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
  5. Алеся Добыш. «Андрей был счастливым отцом, Никита недавно женился». В Лиде попрощались с погибшими во время крушения военного самолёта летчиками(руск.) . Комсомольская правда (21 мая 2021).
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 лістапада 2021 г. № 457 «Аб узнагароджанні» (бел.) . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2021). Праверана 24 лістапада 2021.
  7. Новые улицы в Барановичах будут носить имена Героев Беларуси Ничипорчика и Куконенко (нявызн.) . Праверана 12 мая 2022.
  8. Имя Героя Беларуси Андрея Ничипорчика присвоено пионерской дружине в Лиде (нявызн.).
  9. Память о погибших летчиках-героях увековечивают в Лиде (нявызн.).
  10. В Барановичах открыли мемориал в честь погибших летчиков Андрея Ничипорчика и Никиты Куконенко (нявызн.), БелТА .
  11. В Барановичах открыли памятник летчикам-героям Ничипорчику и Куконенко (нявызн.) . Праверана 20 мая 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лідзе
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Лётчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паставах
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Героі Беларусі
Катэгорыя·Загінулі ў авіякатастрофах
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Памерлі ў Баранавічах
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе