wd wp Пошук:

Мікіта Барысавіч Куканенка

Мікіта Барысавіч Куканенка (18 верасня 1998, Полацк19 мая 2021, Баранавічы) — ваенны лётчык, лейтэнант ВПС Рэспублікі Беларусь. Загінуў, адводзячы некіруемы самалёт Як-130 ад Баранавічаў. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Беларусі (2021)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 18 верасня 1998 года ў Полацку[2]. Яго дзед жыў у гарадскім пасёлку Баравуха, дзе размяшчалася верталётная база. Пасля наведвання базы Мікіта вырашыў стаць пілотам. Але ён выбраў не верталёты, а самалёты[3].

Пазней паступіў у Полацкае кадэцкае вучылішча, якое скончыў у 2015 годзе. У 2020 годзе ў званні лейтэнанта скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Лідская штурмавая авіябаза стала для яго першым месцам службы. За год лётаў на самалётах Л-39 і Як-130. У планах Мікіты Куканенкі на 2021 год было стаць лётчыкам трэцяга класа[4].

Загінуў 19 мая 2021 года ў Баранавічах у час трэніровачнага палёту Як-130 разам з маёрам Андрэем Нічыпарчыкам[5]. Іх самалёт разбіўся каля жылых дамоў на вуліцы Розы Люксембург. Пазней камісія па расследаванні катастрофы заявіла, што лётчыкі да апошняга спрабавалі адвесці самалёт ад дамоў і таму запозна катапультаваліся[6][7].

Пахаваны ў Полацку на Паўночных могілках[8].

Сям’я

Удава Мікіты Куканенкі аб подзвігу лётчыкаў

У загінулага пілота засталася жонка Таццяна. Яны згулялі вяселле ў верасні 2020 года[9].

Узнагароды

Памяць

23 лістапада 2021 года на паседжанні баранавіцкага гарвыканкама была прынятая пастанова аб наданні вуліц у новым мікрараёне Паўночны-2 імён загінулых лётчыкаў[11].

20 мая 2022 года ў Баранавічах адкрылі мемарыял у гонар загінулых лётчыкаў[12].

У Лідзе яго імя прысвоена сярэдняй школе № 6[13].

Зноскі

  1. Лётчыкам Андрэю Нічыпарчыку і Мікіце Куканенку пасмяротна прысвоена званне «Герой Беларусі»
  2. Сообщение пресс-службы(руск.)  (недаступная спасылка). Министерство обороны Республики Беларусь (19 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
  3. Наталья Светлова. «У него сбылась мечта. А я всегда гордился, что мой друг - летчик»: что рассказывают о погибших в Барановичах военных летчиках(руск.) . Комсомольская правда (19 мая 2021).
  4. Артем Беговский. Разбившиеся под Барановичами летчики посмертно награждены званием «Герой Беларуси» - Лайфстайл Onlíner(руск.) . Onliner.by (24 лістапада 2021).
  5. Расказваем пра лётчыкаў Нічыпарчыка і Куканенку, якія загінулі ў Баранавічах
  6. Что выяснили следователи о гибели летчиков в Барановичах, рассказали в СК Архівавана 24 лістапада 2021., Intex-press, 30-9-2021
  7. Из-за чего упал самолет в Барановичах установил Следственный комитет Архівавана 24 лістапада 2021., Intex-press, 26-10-2021
  8. Сотни жителей Полоцка пришли на прощание с летчиком Никитой Куконенко. Итоговый фоторепортаж
  9. Нелли Радько. О погибшем летчике Никите Куконенко рассказывают сослуживцы, педагоги и друзья(руск.) . Новополоцк сегодня (1 чэрвеня 2021).
  10. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 лістапада 2021 г. № 457 «Аб узнагароджанні» (бел.) . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2021). Праверана 24 лістапада 2021.
  11. Как назовут улицы в новом микрорайоне Северный-2, решали в Барановичах, Intex-press, 23-11-2021
  12. В Барановичах открыли мемориал в честь погибших летчиков Андрея Ничипорчика и Никиты Куконенко
  13. Память о погибших летчиках-героях увековечивают в Лиде (нявызн.).
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Пахаваныя ў Полацку
Катэгорыя·Героі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў Баранавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў авіякатастрофах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку